Мікалай Лапіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мікалай Лапіцкі (13 снежня 1907, в. Грэлікі[1], Вілейскі паветВіленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 8 жніўня 1976, Глен-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, публіцыст, педагог. Магістр багаслоўя. Дзеяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся заможнай сялянскай сям'і Сцяпана і Домны. Рэлігійныя бацькі далі дзецям традыцыйнае хрысціянскае выхаванне. У 1934 г. прыняў дыяканскія пасвячэнні, неўзабаве — сан прэсвітэра. У 1935 г. атрымаў ступень магістра багаслоўя за працу «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панавання Уладыслава Ягайлы». Служыў у прыходзе з Ашмянах. У 1935 г. прызначаны настаяцелем у Сцяпанполле (Дзісненскі павет), дзе служыў да 1942 г. Быў жанаты з Валянцінай Трафімук. У Сцяпанполлі ў М. Лапіцкага нарадзіўся сын. З 1942 года ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у Мінскім царкоўным саборы (1942), які абвясціў аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.

Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў чэрвені 1944 года.[1]

Пасля 1944 г. эмігрыраваў, спачатку ў Германію. У Рэгенсбургу М. Лапіцкі арганізаваў беларускі праваслаўны прыход і кіраваў будаўніцтвам царквы, якая ў 1946 г. была асвечана ў гонар Ефрасінні Полацкай. Некаторы час быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе. З 1950 года ў ЗША, дзе таксама актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. Быў настаяцелем беларускай парафіі ў Саўт-Рыверы і парафіяльнай школы пры ёй, дзе сам быў выкладчыкам. Удзельнічаў у выданні часопісу «Царкоўны Сьветач», пэўны час быў яго рэдактарам.

Памёр у Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мястэчка Глен-Спэй (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могільніках у Саўт-Рыверы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 С.В.Барыс, А.В.Рогач Нарачанка і яе берагі //  — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 641. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамковіч А. Тры жыцці Сцяпанпольскай царквы // Бацькаўшчына, № 10. — кастр. 2009;
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: Зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн., 2007;
  • Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч // Каментары. — Мн., 2011. — С. 203.
  • Цярпіцкі, В. Сьвятой памяці а. пратапрасьвіцер Мікалай Лапіцкі // Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. — 1989. — № 12. — С. 9.