Алег Махнюк
Алег Махнюк | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2009 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
Алег Махнюк (7 жніўня 1928, Браслаўшчына — 21 лютага 2009, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1944 года на чужыне. Браў актыўны ўдзел у беларускім скаўтынгу, вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Максіма Багдановіча ў Ватэнштэце (брытанская зона акупацыі, Ніжняя Саксонія).
У канцы 1940-х гадоў перабраўся ў ЗША. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці, спачатку ў моладзевым руху. Узяў удзел у І Кангрэсе беларусаў Амерыкі, што прайшоў у Саўт-Рыверы, потым уваходзіў у кіруючыя органы Беларускага кангрэсавага камітэта.
Спяваў у беларускім хоры «Каліна», якім кіраваў Ксаверый Барысавец. У 1960-х гадах высвяціўся на дыякана, браў удзел у з’ездах парафій, якія падпарадкоўваліся экзарху Канстанцінопальскага патрыярхату ў ЗША.
У канцы 1960-х гадоў беларусы Саўт-Рывера вырашылі пабудаваць уласную царкву, самі капалі катлаван, самі рабілі фундамент. Махнюк у двары свайго дома зрабіў купал царквы. А потым яшчэ парабіў рамкі для абразоў, аналоі, іканастас, сходы для царквы.
Добра маляваў пейзажы і працаваў як скульптар. На пяць гадоў перажыў жонку — мастачку Люду Махнюк.
24 лютага 2009 года быў пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы побач з жонкай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Некралог з жыццяпісам у «Беларусы ў свеце», 2-2009