Помнік Марату Казею

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Помнік Марату Казею
Памятник Марату Казею.jpg
53°54′31″ пн. ш. 27°33′49″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Скульптар С. І. Селіханаў
Архітэктар Віктар Мацвеевіч Волчак
Дата заснавання 1959
Дата пабудовы 1959 год

Помнік Марату Казею — помнік у Мінску, размешчаны ў цэнтры парку Марата Казея (Піянерскім парку). Прысвечаны юнаму партызану-разведчыку Марату Казею, які ў час Вялікай Айчыннай вайны, ажыццяўляючы аперацыю ў варожым тылу, апынуўся ў коле нямецкіх салдатаў і падарваў сябе і іх гранатай. Помнік пастаўлены ў 1959 годзе на сродкі піянераў рэспублікі. Аўтары помніка: скульптар С. І. Селіханаў і архітэктар В. М. Волчак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Парк Марату Казею з боку ракі

Бронзавая трохметровая фігура юнака ўзвышаецца на шырокім пастаменце ў форме ўсечанай піраміды, абліцаванай гранітам. Герой паказаны ў час апошняга бою з паднятай перад кідком гранатай. Ва ўсёй постаці, у рысах твару — рашучасць і мужнасць, перакананасць у непазбежнай перамозе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]