Помнік Марыі Васілеўне Акцябрскай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Помнік Марыі Васілеўне Акцябрскай
55°01′28″ пн. ш. 30°26′03″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Крынкі
Дата пабудовы 1981 год

Помнік Марыі Васілеўне Акцябрскай — помнік у аграгарадку Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны перад будынкам сельсавета.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе паблізу месца апошняга бою Героя Савецкага Саюза М. В. Акцябрскай пастаўлены манумент, які складаецца з 4 гранёных блокаў і завяршаецца стылізаванымі крыламі. На верхнім блоку — барэльефная выява гераіні ў шлемафоне. Справа ад манумента — гарызантальная пліта з адбіткам гусеніц танка і 2 дошкамі з надпісамі-прысвячэннямі.

Архітэктар помніка А. Сцяблецкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік Акцябрскай Марыі Васілеўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 296.
  • Экіпажу «баявой сяброўкі» // Вячэрні Мінск. — 1982. — 17 лютага.