Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка
Помнік | |
Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка | |
---|---|
54°12′05″ пн. ш. 27°50′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Лагойск |
Скульптар | Сяргей Міхайлавіч Вакар |
Дата пабудовы | 1974 год |
Матэрыял | бетон |
Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка — помнік у горадзе Лагойску, Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1974 годзе ў Лагойску на ўшанаванне памяці партызанкі Надзеі Якаўлеўны Харчанка пастаўлены помнік (партрэтны бюст). Скульптар помніка Сяргей Міхайлавіч Вакар.
Апісанне помніка[правіць | правіць зыходнік]
Помнік зроблены з бетона (агульная вышыня 3,4 м, пастамента 2,4 м). Бюст партызанкі ўстаноўлены на высокім чатырохгранным пастаменце. Пластыка пагруднага партрэта лаканічная і выразная.
У гордай паставе, павароце галавы, смелым позірку, моцна сціснутых вуснах – цвёрдая воля і мужнасць. Рэзкая мадэліроўка рысаў твару змякчаецца пластыкай коратка падстрыжаных хвалістых валасоў, прапрацоўкай фактуры світэра.
Ад стылабата помніка разыходзяцца сцежкі, выкладзеныя шэрымі бетоннымі плітамі і абсаджаныя дэкаратыўнымі кустамі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік Харчанка Надзеі Якаўлеўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. – Мінск, 1987. Кн. 1.- С. 244.
- Сасноўскі, Б. На высокім пастаменце / Б.Сасноўскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1986. – № 4. – С. 10.