Помнік кінакамеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік кінакамеры
руск.: Памятник кинокамере
55°43′26″ пн. ш. 37°31′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Скульптар А. Раслякоў
Map

Помнік кінакамеры — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 2001 годзе на Алеях славы расійскага кінематографа, размешчанай на Масфільмаўскай вуліцы 8, побач з будынкам Масфільма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік кінакамеры скульптара А. Раслякова быў усталяваны ў 2001 годзе на ўзвышшы Алей славы расійскага кінематографа — падабенства галівудскіх «Алей славы». Скульптурная кампазіцыя стала адмысловым пачаткам Алеі[1].

Ідэя пра стварэнне помніка з'явілася падчас правядзення міжнароднага кінафестывалю ў Маскве ўлетку 2001 года[1].

Аналаг помніка кінакамеры, усталяваны на пастаменце, знаходзіцца перад уваходам ва Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. У склад гэтай кампазіцыі таксама ўлучаны асвятляльная прылада[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыя помніка даволі цікавая. На адным штатыве адно на адным усталяваны тры кінакамеры розных часоў, у тым ліку эпохі Братоў Люмьер. Пляцоўка вакол скульптуры выбрукавана пліткай з цэментнымі ўстаўкамі ў выглядзе адбіткаў рук знакамітых расійскіх акцёраў і рэжысёраў[1][2]. Першым пакінуў свой «след» Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў[2].

Зноскі

  1. а б в г Памятник главному инструменту кинорежиссера(недаступная спасылка). Туристический портал «Я Пилигрим» (29 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. а б Памятник главному инструменту кинорежиссера(недаступная спасылка). Туристический портал intomoscow (25 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2017. Праверана 27 чэрвеня 2015.