Помнік у памяць вайны 1812 года (Клясціцы)
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік у памяць вайны 1812 года | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура |
| Архітэктар | Антоніа Адаміні[d] |
| Дата заснавання | 1857 |
| Дата скасавання | 1939 |
| Матэрыял | чыгун |
Помнік у памяць вайны 1812 года — былы помнік у Клясціцах Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіўся паблізу царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Устаноўлены ў 1857 годзе у памяць бітвы пад Клясціцамі 1812 года па мадэлі архітэктара Антоніа Адаміні. Уяўляў сабою востраканечную васьмібаковую піраміду з купалам і пазалочаным крыжам. У 1930-я гады помнік разбураны. У 1962 годзе прыкладна ў тым месцы, дзе стаяў манумент, устанавілі «Помнік у гонар перамогі рускіх войскаў»; у 1992 годзе ён быў дэмантаваны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клясціцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 355—356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985.