Помнік франтавому сабаку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік франтавому сабаку
руск.: Памятник фронтовой собаке
55°43′42″ пн. ш. 37°30′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква, Паклонная гара
Скульптар Андрэй Карабцоў
Матэрыял бронза
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Помнік франтавому сабаку — помнік, усталяваны ў Маскве на Паклоннай гары.

Пра помнік[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя помніка была прапанавана міністру культуры Уладзіміру Мядзінскаму ініцыятыўнай групай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія выказалі пажаданне ўшанаваць памяць сабак, якія падчас вайны неслі службу ў дзейнай арміі. У гады вайны налічвалася больш за 60 тысяч сабак розных парод, якія выцягвалі з-пад абстрэлу параненых, дастаўлялі боепрыпасы і баявыя данясенні, выяўлялі і абясшкоджвалі выбуховыя прылады праціўніка. Апроч таго, сабакі бралі ўдзел у Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ўлетку 1945 года[1].

" Я аддаў гэту ідэю Расійскаму вайскова-гістарычнаму таварыству. Яно ўвасобіла яе ў жыццё. Магчыма, ёсць і людзі, якім гэта ідэя здасца несур'ёзнай, але нашы дзяды так не лічылі! Інакш бы яны не пусцілі сабак на Парад Перамогі. Паводле мінімальных ацэнак, франтавыя сабакі выцягнулі больш за 700 тысяч параненых салдатаў з-пад куль!
В. Р. Мядзінскі на цырымоніі адкрыцця помніка.[1]
"

Помнік быў усталяваны Расійскім вайскова-гістарычным таварыствам[2]. Аўтарам праекта стаў скульптар Андрэй Карабцоў, які ляпіў эскіз з нямецкай аўчаркі па мянушцы Альф[1]. Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка на Паклоннай гары адбылася ў пярэдадне Дня памяці і смутку, 21 чэрвеня 2013 года, з удзелам Уладзіміра Мядзінскага і ветэранаў[3].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Пецярбургскі кінолаг і журналіст Алена Ціпікіна на старонках газеты «X-files. Сакрэтныя матэрыялы 20 стагоддзя» выказала сваю крытычную думку з нагоды выгляду помніка: «[...] такі франтавы сабака — гэта характэрны прадстаўнік абсалютна новай пароды, стандарт якой прыняты толькі ў 2010 годзе. [...] Даўгашэрсная аўчарка з 2010 года бліскае на шоу, але недзеяздольная і бескарысная ў рэальных франтавых умовах, бо поўсць такога сабакі занадта хутка змакае наскрозь, змярзаецца і каўтуніцца. [...] На сабаку надзеты нібы санітарны ўюк з крыжам, але савецкая вайскова-санітарная торба той пары мела іншыя памер і форму. Апроч таго, вайскова-санітарны сабака меў прымацаваны да нашыйніка брынзель, адмысловы прыстасаванне, з дапамогай якога яна паказвала свайму правадыру-санітару, што выявіла параненага. [...] І галоўнае: бронзавая таблічка на падножжы манумента замоўчвае пра найважнейшае прызначэнне сабак вайны, пра сабак інжынерна-сапёрнай мінна-вышуковай службы. Пра іх баявыя дасягненні, сапраўды ратавальныя для сотняў тысяч людзей, у таблічцы няма ні слова.[4]»


Падобныя помнікі Расіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 12 мая 2017 года ў пецярбургскім парку Сасноўка быў усталяваны помнік вайсковым дрэсіроўшчыкам і службовым сабакам. Манумент усталяваны ў памяць пра «Дзявоцкую каманду», як падчас вайны звалі 34-ы асобны мінёрна-сапёрны батальён[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в В Москве открыли памятник фронтовой собаке. (руск.)(недаступная спасылка). Военно-промышленный курьер. (24 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2017. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  2. Памятник фронтовой собаке. (руск.)(недаступная спасылка). Российское военно-историческое общество. (19 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  3. Светлана Шилова.. В Москве откроют памятник фронтовой собаке. (руск.). Российская газета. (19 чэрвеня 2013). Праверана 21 кастрычніка 2014.
  4. Елена Типикина. Забытое дело Победы. Метрика блокадного щенка // X-files. Секретные материалы 20 века, 20 (406) и 21 (407), Сентябрь 2014.
  5. В парке Сосновка установили памятник военным дрессировщикам и служебным собакам — Газета «Бумага»