Посткросінг
| Посткросінг | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | postcrossing.com |
| Камерцыйны | Не |
| Тып сайта | Вэб-сэрвіс |
| Рэгістрацыя | Так |
| Мова(-ы) | Англійская |
| Размяшчэнне сервера | Берлін, Германія |
| Уладальнік | Паўла Магальяэш |
| Аўтар | Паўла Магальяэш |
| Пачатак працы | 14 ліпеня 2005[1] |
| Слоган | Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world! |
| Рэйтынг Alexa | 20 620[2] |


Посткросінг (англ.: Postcrossing) — анлайн праект, створаны для магчымасці дасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Дэвізам праекту з'яўляецца фраза «адсылай і атрымлівай паштоўку ад выпадковага чалавека недзе ў свеце!» (англ.: "Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world!")[3] .
Ідэя праекта — абмен паштоўкамі паміж людзьмі па ўсім свеце. Удзел у посткросінгу з'яўляецца абсалютна бясплатным (не ўлічваючы кошту паштоўкі і паштовай маркі). Увогуле, абмен паштоўкай паміж двума ўдзельнікамі адбываецца толькі аднойчы (за выключэннем абмену па-за праектам)[4].
На сакавік 2017 года ў посткросінгу ўдзельнічаюць звыш 670000 чалавек з 206 краін. За 12 гадоў існавання праекта ўсімі ўдзельнікамі было адпраўлена больш 40 мільёнаў паштовак, якія прайшлі амаль 104 мільярды кіламетраў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць краіны Заходняй Еўропы — Германія, Нідэрланды і Фінляндыя, а таксама Расія, ЗША, Кітай і Беларусь[5][6].
2 студзеня 2014 года і ў 2017 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».[7]
Зноскі
- ↑ Гісторыя посткросінгу. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.
- ↑ Стартавая старонка посткросінгу. Postcrossing.com. Праверана 1 лістапада 2013.
- ↑ FAQ. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
- ↑ Статыстыка ўдзельнікаў. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
- ↑ Статыстыка паштовак. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
- ↑ Удачи в посткроссинге!
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Афіцыйны форум
- Посткросінг у Twitter (англ.)
- Посткросінг на Facebook (англ.)