Спаса-Праабражэнская царква (Язвінкі)
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
52°14′47″ пн. ш. 26°55′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Язвінкі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1910 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Язвінкі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляная першая вядомая царква была пабудавана ў 1759 годзе. Згодна прыходскага летапісу, яна была «досыць моцнай». Прамавугольны будынак меў два купалы, адзін рад вокнаў без кратаў і гонтавы дах. У 1873 годзе ў інтэр’еры ўладкавалі новы разьбяны іканастас з калонамі.
Першую царкву ў Язвінках разабралі ў 1909 годзе з-за яе старасці. У 1910 годзе была пабудавана новая драўляная царква. 12 верасня 1910 года былі асвячоны крыжы, а 27 снежня асвячоны сам будынак храма.
У савецкі час храм быў адкрыты.
Царква некалькі разоў рэстаўравалася. У 1999 годзе ў царкве ўсталявалі кацёл для абагравання, у 2004 годзе быў узведзены будынак нядзельнай школы (да гэтага заняткі праходзілі ў хаце святара), у 2007 годзе да царквы падвялі паравое ацяпленне.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква з’яўляецца помнікам народнага дойлідства[2]. Праект распрацоўваў мінскі архітэктар Віктар Струеў. Іканастас для храма набылі ў Кіева-Пячэрскай Лаўры і абыйшоўся ў 700 царскіх рублёў[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнская царква (Язвінкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Язвінкі) на сайце «Архіварта»