Ітуры (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Ітуры)
Ітуры
Ituri
Краіна Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ДР Конга
Адміністрацыйны цэнтр Бунія
Афіцыйныя мовы суахілі, французская
Насельніцтва (2005) 4 241 236
Шчыльнасць 64,6 чал./км²
Плошча 65 658 км²
Ітуры на карце
Часавы пояс +2
Код ISO 3166-2 CD-IT
Афіцыйны сайт

Ітуры (фр.: Ituri) — правінцыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаная на паўночным усходзе краіны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да канстытуцыйнай рэформы 2005 года правінцыя Ітуры была часткай былой Усходняй правінцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бунія. Па тэрыторыі правінцыі працякае рака Ітуры. Значную частку тэрыторыі пакрывае трапічны лес Ітуры.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва правінцыі — 1 482 076 чалавек (2005)[1].

Ітуры населены рознымі этнічнымі групамі, сярод якіх можна вылучыць плямёны пігмеяў, якія дагэтуль адрэзаны ад цывілізацыі і жывуць паляваннем і збіральніцтвам. Пігмеі племя Мбуці лічацца самымі нізкімі ў свеце, іх сярэдні рост складае 135 см[2].

Флора і фауна[правіць | правіць зыходнік]

У правінцыі расце больш 30 000 кветкавых раслін, водзіцца больш 1400 відаў птушак і 400 відаў сысуноў, у тым ліку такія рэдкія віды як акапі, гарылы, шымпанзэ, леапарды, шматлікія віды папугаяў. У рэках водзяцца шматлікія віды рыб, а таксама гіпапатамы і нільскія кракадзілы.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Provinces of the Democratic Republic of Congo (Congo Kinshasa) (англ.). Праверана 27 мая 2011.
  2. Люди леса: охотники-мбути (руск.). Historic.Ru. Праверана 8 чэрвеня 2011.