Прадзільнік паходны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прадзільнік паходны
Thaumetopoea processionea, closeup.JPG
Скапленне вусеняў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thaumetopoea processionea

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  499230
EOL  910547

Прадзільнік паходны[1] (Thaumetopoea processionea) — матылёк, вусень якога пераважна знаходзіцца ў дубовых лясах у перыяд з мая па жнівень. Пашкоджвае дуб, рэдка іншыя лісцяныя пароды, такія як ляшчына, граб, бяроза і бук . Лічыцца шкодным для здароўя, таму што пры кантакце валасінкі вусеняў выклікаюць раздражненне скуры, вачэй і дыхальных шляхоў у людзей, а таксама ў жывёл, напрыклад, коней і сабак.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Імага

Матыль з размахам крылаў 22 — 32 мм; пярэднія крылы карычнева-шэрыя з трыма чорна-шэрымі папярочнымі палосамі і невыразнай сярэдняй плямай; па краі крыла светлая хвалістая лінія, заднія крылы жаўтавата-белыя з цёмнай перапонкай. Яйка памерам да 1 мм, круглае, дыскападобнае, светла-шэрае; яйцакладка мае выгляд прамавугольнага шчытка з радамі яек, якія прасвечваюцца. Вусень даўжынёй 20 — 30 мм, цёмна-шэры, па баках бялёсы, з двума радамі аранжавых бародавак, якія маюць доўгія валасінкі; на целе ёсць шэраг пякучых валасінак. Кукалка даўжынёй 12 — 12,5 мм, вохрыста-жоўтая, у кокане.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Зімуюць яйкі на кары галін і ствалоў. У канцы красавіка — пачатку мая адраджаюцца вусені. Жывуць разам. Спачатку пашкоджваюць пупышкі, пазней аб’ядаюць лісце ў начны час. Днём знаходзяцца ў сховішчах. Вечарам перапаўзаюць ў крону правільнымі шэрагамі — «строем». Раніцай такім жа спосабам вяртаюцца ў сховішча. Падчас пераходаў наперадзе паўзе адзін вусень, следам — па дзве у шэраг, да канца калона звужаецца. Паходная калона пакідае за сабой павуцінневы след. Вусені праходзяць 6 узростаў і развіваюцца на працягу 65 — 80 сутак. Скінутыя падчас лінек лупіны і назапашаныя экскрыменты ператвараюць сховішча з лісця на вялікі клубок, усярэдзіне якога гусеніцы какануюцца, размешчаныя радамі. Акукляюцца ў ліпені — пачатку жніўня. Праз 20 — 40 сутак вылятаюць матылькі. Самкі адкладаюць ўвесь запас яек на гладкую кару галін і ствалоў роўнымі радамі ў выглядзе прамавугольнай групы. Пладавітасць — у сярэднім 160 яек (ад 80 да 230). Кладка пакрываецца выдзяленнямі, што ўтвараюць празрыстую плёнку[2].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная і паўднёвая Еўропа. У сувязі з глабальным змяненнем клімату арэал распаўсюджвання прасоўваецца на поўнач. За апошнія гады зарэгістраваны значны рост колькасці вусеняў у такіх краінах, як Бельгія, Нідэрланды, Германія, Вялікабрытанія, Польшча і нават Швецыя. Ва Украіне распаўсюджаны ў паўднёва-заходніх абласцях.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Cnetocampa processinea
  2. Дубовий похідний шовкопряд | AGROScience.COM.UA. Праверана 4 ліпеня 2019.