Сэнс-Геральдыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сэнс-Геральдыка
ООО «Сэнс-Геральдика»
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1989
Заснавальнікі Уладзімір Паўлавіч Трафіменка
Размяшчэнне Мінск, пер. Бехцерава, д. 8
Сайт www.sens.by

«Сэнс-Геральдыка» (руск.: Сэнс-Геральдика) — беларускі вытворца ордэнаў, медалёў, знакаў, значкоў, фурнітуры і сувеніраў, у т.л. для міністэрстваў, ведамстваў, ВНУ і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1989 годзе як унітарнае прадпрыемства «Дызайн-студыя „Сэнс“» у Мінску індустрыяльным дызайнерам Уладзімірам Паўлавічам Трафіменкам. У маі 2013 года перайменавана ў «Сэнс-Геральдыка».

Ад заснавання прадпрыемства прайшло шлях ад распрацоўкі эскізаў нагрудных знакаў і медалёў да поўнага вытворчага цыкла іх вырабу[1]. Ордэн і медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь былі аднымі з першых узнагарод, вырабленых прадпрыемства.

Асноўныя заказчыкі прадпрыемства -- сілавыя структуры, таму ад пачатку вывучаліся геральдычныя традыцыі вырабу воінскіх узнагарод. Падобная ж праца праводзіцца і цяпер пры распрацоўцы новых вырабаў.

Пачаўшы з невялікіх тыражоў, з 1995 года прадпрыемства пачало масавую вытворчасць.

У 1996 годзе выпушчаны першыя нагрудныя знакі з гарачай ювелірнай эмаллю — «Парламент Рэспублікі Беларусь». Для асваення гэтай тэхналогіі спецыялісты прадпрыемства праходзілі навучанне на ювелірнай вытворчасці.

Значным быў выраб тыражу юбілейнага медаля «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ў 2004 годзе, агульная колькасць медалёў склала 70000 штук.

Буйнымі тыражамі таксама выраблены: памятныя медалі «10 гадоў вываду войскаў з Афганістана» і «20 гадоў вываду войскаў з Афганістана», юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», юбілейны медаль «90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», юбілейны медаль «160 год пажарнай службе Беларусі»" і многія іншыя.

У 2015 годзе прадпрыемства абрана пастаўшчыком юбілейнага медаля «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», агульны тыраж медаля склаў 77000 штук.

У 2017 годзе прадпрыемству давераны выраб медаля Францыска Скарыны.

Прадпрыемства выпускае спартыўныя узнагароды для спаборніцтваў высока ўзроўню. У 2019 годзе выраблена 1084 медаля для II Еўрапейскіх гульняў — па 329 залатых і сярэбраных, а таксама 426 бронзавых. 21 мая 2019 года арганізатары II Еўрапейскіх гульняў прэзентавалі медалі ў Мірскім замку[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]