Пралескі (часопіс)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Пралескі (1934))
«Пралескі» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Станіслаў Глякоўскі |
Рэдактар | Зоська Верас |
Заснавана | лістапад 1934 |
Спыненне публікацый | жнівень 1939 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Пралескі» — ілюстраваны часопіс для дзяцей у Заходняй Беларусі. Выдаваўся ў лістападзе 1934 — жніўні 1939 гг. у Вільні на беларускай мове штомесяц. Першы рэдактар Зоська Верас, выдавец Станіслаў Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту нацыянальнай свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму выхаванню. Асвятляў падзеі грамадскага жыцця ў Заходняй Беларусі, пытанні беларускай гісторыі. Друкаваў творы беларускіх класікаў, а таксама заходне-беларускіх аўтараў М. Машары, М. Васілька, А. Мілюця, Я. Пачопкі, І. Ялаўца. Выйшла 29 нумароў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Praleski = Пралескi 1934-1939 . Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2023.