Міхась Машара
Міхаіл Антонавіч Машара | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | С. Антонаў; М. Каліна, Міх. Каліна, Міхась Каліна; М. Машарак; Крыптанім: М. М. |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1902 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 чэрвеня 1976 (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Польшча Беларуская ССР |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1927—1976 |
Кірунак | Рэвалюцыйны рамантызм |
Жанр | Патрыятычная эпіка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхась Машара, поўнае імя Міхаіл Антонавіч Машара (5 (18) лістапада 1902, хутар Падсосна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 7 чэрвеня 1976, Мінск; Псеўданімы: С.Антонаў; М.Каліна, Міх. Каліна, Міхась Каліна; М.Машарак; Крыптанім: М. М.) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1915—1918 гадах вучыўся ў працоўнай школе ў Глыбокім. Быў арыштаваны польскімі ўладамі, але адпушчаны як непаўналетні. Вясной 1920 года ўступіў добраахвотна ў Чырвоную Армію; удзельнічаў у баях у Польшчы. Часць, у якой служыў Машара, была інтэрнавана ў Германіі, 11 месяцаў ён знаходзіўся ў лагеры Зальцведаль у Саксоніі. Пасля падпісання Рыжскага дагавора перададзены Польшчы; 8 месяцаў правёў у прафілактычным лагеры «Шчыпёрна». Жывучы ў Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы, працаваў на гаспадарцы, у 1923—1925 гадах служыў у польскай арміі. Пасля дэмабілізацыі арганізоўваў гурткі БСРГ у родных мясцінах. У 1927 годзе рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», друкаваўся ў дзіцячым часопісе «Заранка».[1] Арыштаваны ў 1928 годзе; зняволены ў віленскай турме Лукішкі, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР (1939) абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. З канца 1939 года кіраваў аддзелам народнай асветы Шаркаўшчынскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1940 года. Падчас 2-й сусветнай вайны працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. Пасля 2-й сусветнай вайны жыў у Мінску, працаваў у часопісе «Полымя» (1945—1947), «Настаўніцкай газеце» (1947—1949). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1940).
Сябраваў з Янкам Пачопкам і Язэпам Драздовічам. Усе трое часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-я гады, у Летніках. Ладзілі там паэтычныя вечары і культурныя мерапрыемствы[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку ў 1927 годзе (часопіс «Заранка»). Вершы, напісаныя падчас зняволення ў Лукішках, З. Верас тайна вынесла і ў 1928 годзе выдала асобным зборнікам «Малюнкі», які стаў першай кнігай паэта. Таксама ў Вільні выйшлі зборнікі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад страх саламяных» (1937), паэмы «Вяселле» (1933), «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей» (1933), «Лёгкі хлеб» (1936), «З-пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны польскай адміністрацыяй), «Чорт з падпечча» (1938). У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Беларусі» (1944), «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» (вершы і паэмы, 1948), «Урачыстасць» (вершы і паэмы, 1952). Выбраныя творы (1958), «Ад родных аселіц» (выбранае, 1959), «Мая азёрная краіна» (выбранае, 1962), «Вершы» (1971), казкі ў вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і ракатушка» (1964). Рукапіс зборніка «З ваколіц Сініх Балот» не быў надрукаваны.
У 1960—1970-я выступаў пераважна як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію, «Ішоў дваццаты год» (1973), «І прыйдзе час…» (1975), кнігі ўспамінаў «Старонкі летапісу» (1975).
Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1950), «Апавяданні» Г. Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П. Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалём.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- На сонечны бераг! Вільня, 1934;
- Напрадвесьні. Вільня, 1935;
- Выбр. лірыка. Мн., 1945;
- М. В. Гогаль. Выбр. тв. Мн., 1952 / пераклад паэмы «Мёртвыя душы»;
- Выбр. тв. Мн., 1958;
- Мая азёрная краіна: Выбр. Мн., 1962;
- Крэсы змагаюцца: Раман-хроніка. Мн., 1966;
- Сонца за кратамі: Раман-хроніка. Мн., 1968;
- Лукішкі: Раман-хроніка. Мн., 1970;
- Старонкі летапісу: Кніга ўспамінаў. Мн., 1975.
Зноскі
- ↑ Рукапісы не гараць. Міхась Машара Архівавана 14 ліпеня 2014.
- ↑ http://shtobylo.by/yanka-pachopka/ Архівавана 13 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Машара Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Ваданосаў М. Сэнс жыцця — змаганне // ЛіМ. 1974, 27 снеж.;
- Паўлюкоўскі І. З кагорты змагароў // ЛіМ. 1977, 18 ліст.;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Міхась Машара // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты XX стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты СССР
- Журналісты Беларусі
- Члены БСРГ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Зняволеныя Лукішскай турмы