Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны герб Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з 1958 па 1991.

«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», «Пролетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» (ням.: Proletarier aller Länder vereinigt Euch!) — паводле марксісцкага навучання, дэвіз міжнароднага рэвалюцыйнага пралетарыяту, «баявы заклік да аб'яднання рабочага класа і працоўных усіх краін пад сцягам рэвалюцыйнай барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне; яркае выяўленне пралетарскага інтэрнацыяналізму»[1].

Дэвіз быў прапанаваны К. Марксам і Ф. Энгельсам, у 1847 зацверджаны як дэвіз Саюза камуністаў. Гэтым заклікам завяршаецца напісаны К. Марксам і Ф. Энгельсам «Маніфест камуністычнай партыі» (1848). У Савецкім Саюзе гэты заклік быў змешчаны на гербах СССР і саюзных рэспублік, у якасці дэвізу — на першых старонках важнейшых газет.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У БССР у 1920-я-1930-я гг. гэты заклік на гербе БССР і ў друку ўжываўся на 4 мовах (беларуская, руская, польская, ідыш), якія былі дзяржаўнымі да 1930-х гг. Беларуская форма ўлучала дзеяслоў-заклік «злучайцеся!», і была афіцыйна[удакладніць] замененая на «яднайцеся!» на канферэнцыі ЦК КПБ (лістапад 1939[удакладніць])[2] з-за сугучнасці з дзеясловам капуляцыі жывёл у сельскай гаспадарцы[2]; аднак, у ідэолагаў існавалі прэтэнзіі і да ўведзенага на замену «яднайцеся», з-за магчымасці ўтварэння пры пераносе слова «яд-» (атрута)[2].

Зноскі

  1. БелСЭ.
  2. а б в А. Калубовіч.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]