Аўген Калубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўген Калубовіч
Augen-Kalubovicz.jpg
Дата нараджэння 5 сакавіка 1910(1910-03-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1987(1987-05-25) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці пісьменнік
Месца працы
Альма-матар

Аўген Тодаравіч Калубовіч (Псеўданімы і крыптанім: А.Верасень; Аўген Каханоўскі; А.Ясенскі; А. К.; 5 сакавіка 1910, мяст. Ціхінічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 25 мая 1987, Кліўленд, ЗША) — беларускі пісьменнік, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, настаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета, бацька быў службоўцам. Меў брата й тры сястры. Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе педтэхнікум у мястэчку Бабчын Хойніцкага р-на. Арыштаваны 30 мая 1930 г. за прыналежнасць да тайнай беларускай нацыяналістычнай арганізацыі альтруістаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вішарскіх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў 1933 г. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А. Чарвякова. У 19341935 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мінску. У 1939 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мінск.

Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; уваходзіў у склад Беларускай рады даверу (1943), Беларускай Цэнтральнай Рады (1943-44), дзе кіраваў Аддзелам прапаганды, прэсы і культуры. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса, на якім выступіў з асноўным дакладам «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Па выніках даклада была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасць Беларусі.

З 1944 у Германіі. З 1945 у заходняй зоне акупацыі Германіі; выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, удзельнічаў у арганізацыі й працы Беларускага нацыянальнага камітэта ў Рэгенсбургу. Пасля аднаўлення ў снежні 1947 года Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм’ер-міністрам Урада БНР.

З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым у Кліўлендзе. Выдаваў «Бюлетэнь» Злучанага беларускага камітэта ў Кліўлендзе. У 1953 арганізаваў выданне бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб’яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў».

Аўтар успамінаў пра палітычныя рэпрэсіі 1930-х г. у Беларусі. Укладальнік, рэдактар і адзін з аўтараў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх» (1982). Даследаваў гісторыю Беларусі XX ст. Аўтар прац «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», успамінаў «На крыжавой дарозе».

Пахаваны ў Кліўлендзе[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • A short report of the Cleveland Chapter of the Byelorussian American Association for the period from February 15, 1953 to February 15, 1954 / Auhen Kachanouski. — Clevelnd: BAZA, 1954. — 3 p.
  • «Айцы» БССР і іх лёс = «Fathers» of the B.S.S.R. and their fate / Аўген Калубовіч. — Клыўленд, 1985. — 72 с.
  • Акт 25 сакавіка і адраджэнне Нацыянальнай Беларускай Культуры. — Беласток: Выдавецтва імя У. Ігнатоўскага, 1988. — 16 с.
  • [Беларуская Народная Рэспубліка]. Сучасныя праблемы беларускае вонкавае палітыкі. — [Нью Ёрк], 1952. — 17 с.
  • Выпіскі з крывіцкае літаратуры. Падручнік для сярэдніх школаў. Сшыток 1: Вусная народная творчасьць / Укл. А. Калубовіч. — Рэгенсбург, 1946. — 42 с.
  • Крокі гісторыі: Даследаванні, артыкулы, успаміны / Біягр. нарыс і спіс публ. І. Каханоўскай. — Беласток — Мн. — Вільня: ГаМакс, 1993. — 285 с. — ISBN 5-340-01437-1
  • На крыжовай дарозе = On the Way of the Cross: успаміны / Аўген Калубовіч; Уступ Dr. Roger Horoshko. — Клыўленд: выдадзена коштам аўтара, 1986. — 252 с.
  • На крыжовай дарозе: Творы з эміграцыі / Аўген Калубовіч; Уклад. і прадм. Я. Лецкі. — Мн.: ВЦ «Бацькаўшчына», 1994. — 318 с.
  • Паэтычная стылістыка: Падручнік для сярэдніх школаў / А. Верасень. — [Міхельсдорф]: «Крыніца», 1947. — 4 сшыткі
  • Пясьняр свабоды й красы: (У 30-я ўгодкі сьмерці Максіма Багдановіча) / А. Верасень; Выданьне Беларускае гімназіі. — Баварыя: выдавецтва «Крыніца», 1947. — 35 с.
  • Мова ў гісторыі беларускага пісьменства.
    • Ч. 1. Мюнхэн — Лёндан, 1974—1975. — 84 с.
    • Ч. 2. Клыўленд: Друкаваў Мікола Прускі, 1978. — 238 с.
  • Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх / Укл. і рэд. А. Калубовіч. — ЗША, 1982. — 81 с.
  • «Айцы БССР» і іхны лёс. — Кліўлэнд, 1982. 2-е выд.: Кліўлэнд, 1985.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Другі Усебеларускі кангрэс / Пад рэд. праф. Р.Астроўскага. 1954.
  • Каханоўская І. Сын верны Маці-Беларусі // Беларускі свет. 1988, № 20.
  • Каханоўская І. Сын верны Маці-Беларусі. — Беласток, 1988. — 6 с.
  • Калубович Н. Когда мы были молодыми… // Нёман. 1994, № 1.
  • Ёрш С. Закон генаў. Калубовічы // Наша Ніва. 2003, 21 сак.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9