Праліў Лонга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праліў Лонга

Праліў Лонга — праліў, які аддзяляе востраў Урангеля ад мацерыковай часткі Расіі, злучае Усходне-Сібірскае мора з Чукоцкім. Названы ў гонар капітана амерыканскага кітабойнага судна Томаса Лонга, адкрыўшага ў 1867 годзе востраў Урангеля.

Даўжыня праліва 128 км, найменшая шырыня — 146 км. Найменшая глыбіня — 36 м. Вялікую частку года праліў пакрыты льдамі.

Па праліву праходзіць Паўночны марскі шлях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 341. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]