Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка
Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка (нар. 1 мая 1936, в. Завітая-2, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1960 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Магілёўграмадзянпраекце, першым намеснікам начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, з 1970 года — галоўны архітэктар у Белкааппраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]


Асноўныя працы: летні тэатр-кінатэатр, Дом палітасветы і будынак аблспажыўсаюза ў Магілёве, гандлёвыя цэнтры ў г.п. Бараўляны і в. Сеніца Мінскага раёна, гандлёвы комплекс у пас. Ждановічы (залаты медаль ВДНГ СССР); у аўтарскім калектыве: гандлёвы комплекс у г.п. Івянец, комплекс Гомельскага кааператыўнага інстытута па праспекце Кастрычніка, камбінат грамадскага харчавання (рэстаран «Нёман») па вул. Ленінскай, 85 у Стоўбцах (у сааўтарстве з Ф. Шукайлам; сярэбраны медаль ВДНГ СССР), помнікі загінулым воінам і партызанам у Любані, Слуцку, Стоўбцах.
Аўтар артыкулаў па пытаннях архітэктурнага праектавання.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шевченко Вячеслав Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім павеце (1921—1940)
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Белкааппраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Івянца
- Архітэктары Стоўбцаў