Праспект Леніна (Гомель)
Леніна праспект Гомель | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Працягласць | 1200 |
Тралейбусныя маршруты | 1, 5, 7, 7а, 15, 16, 22 |
Аўтобусныя маршруты | 1, 3, 3а, 4, 4а, 4б, 7, 7а, 11, 14, 20, 21, 27, 30, 32, 35, 37, 40, 51, 52, 55, 58, 60, 61, 62 |
Ранейшыя назвы | Замкавая |
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Паштовы індэкс | 246000, 246017 і 246050 |
![]() |
Праспект Леніна, гістарычная назва Замкавая вуліца, у 1920-х--1960 — Камсамольская — праспект, адна з найстарэйшых магістраляў Гомеля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Замкавая вуліца забудоўвалася павольна, бо нікуды не вяла і заканчвалася каля Гарэлага балота. Нанесена на план Гомеля 1783 года. Першая назва паходзіла ад замка, які быў на вуліцы да 1785 года. Тым часам вуліца была даўжэй і праходзіла за цяперашняй Прывакзальнай плошчай. Пры пракладцы Лібава-Роменскай чыгункі, у 1873 годзе гэтая частка вуліцы была адрэзаная і яна атрымала іншую назву. Будаўніцтва чыгункі спрыяла хуткай забудове тэрыторыі, вынікам чаго стала двухпрамнёвая планавальная структура Гомеля з Замкавай і Румянцаўскай (у сучаснасці Савецкая) вуліц і злучалі Гомельскі палац і Кірмашовую(?) плошчу (цяпер плошча Леніна) з астатнімі раёнамі горада. Двухпрамянёвая планіроўка горада стала асновай пры наступным яго развіцці.
Да 1917 года на вуліцы знаходзіліся рымска-каталіцкі сабор, пажарнае дэпо з пажарнай вежай, крамы, майстэрні, рэстараны і гасцініцы. На скрыжаванні з Ірынінскай вуліцай размяшчаліся (у цяперашні час не захаваліся) Праабражэнская царква і Хведара-Ірынінская вочная лякарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны практычна ўся вуліца была разбураная (адна з неразбураных пабудоў — Дом Камуна).
Пад час нацысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на нямецкіх планах вуліца назвалася Чыгуначнай (ням.: Bahnhof str.).[1]
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Плошча Леніна
- Інтэрнацыянальную
- Сялянскую
- Карповіча
- Чырвонаармейскую
- Прывакзальную плошчу
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычныя выявы Замкавай вуліцы
-
Перспектыва вуліцы Замкавай ад Базарнай плошчы.
-
Недалёка ад скрыжавання з Кавальскай вуліцай.
-
Вочная лякарня на рагу з Ірынінскай вуліцай.
-
Праабражэнская царква.
-
Двор канторы польскіх бежанскіх структур. Дом №43.
-
На рагу з вуліцай Мінскай, 1911 г.
-
Адрэзак вуліцы да павароткі на вакзал.
-
Адгалінаванне да вакзала Лібава-Роменскай чыгункі.
- Гістарычныя выявы Камсамольскай вуліцы
-
Хлебзавод.
-
Драўляны цырк.
-
Жылы дом. У сучаснай нумарацыі — №25.
-
Жылы дом па праекце С. Д. Шабунеўскага.
-
На рагу з Першамайскай вуліцай.
-
З боку вакзала.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Нямецкі план Гомеля з указаннем вуліц і іншых аб’ектаў, 1943 г.
- ↑ Akta ... w sprawie przytulisk i schronisk w okręgu Homelskim. Korespondencja [1916].
- ↑ Homel. Korespondencja z Zachodnią Komisją Wykonawczą w Homlu w sprawie przesłania koni [1916]. — Арк. 1. Архівавана 1 верасня 2022.