Праспект Пуціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праспект Пуціна
Грозны
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1 880 м
Назва ў гонар Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Commons-logo.svg Праспект Пуціна на Вікісховішчы

Праспе́кт Пу́ціна (поўная назва: праспект імя У. У. Пуціна; руск.: Проспект имени В. В. Путина) — праспект у горадзе Грозным.

Праспект — галоўная магістраль горада. Да рэвалюцыі гэта была Ме́жавая ву́ліца. Пазней, у гонар перамогі грозненскіх чырвонаармейцаў у баях з белагвардзейцамі ў жніўні 1918 года, яе пераназвалі ў ву́ліцу 11-га жніўня. У 1950-х гадах магістраль стала праспе́ктам Перамо́гі.

5 кастрычніка 2008 года указам прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава яе ізноў пераназвалі. Гэтым разам у гонар другога прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. У гэты дзень праспект адкрылі пасля рэканструкцыі. Падчас яе, па словах службоўцаў, праспекту надалі выгляд 1950-х гадоў: першыя паверхі выклалі натуральным каменем, акрамя таго, выкарысталі чыгуннае ліццё і лепку.

Мэр чачэнскай сталіцы Муслім Хучыяў заявіў, што такім чынам былі адзначаныя «выбітныя заслугі Пуціна ў справе барацьбы з тэрарызмам, узнаўленні эканомікі, сацыяльнай сферы Чачэнскай рэспублікі».

Даўжыня праспекта — 1,3 км. На ім знаходзяцца 26 жылых дамоў, 8 адміністрацыйных і 10 камерцыйных будынкаў.

Цікава[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 1993 года пры дудаеўскім рэжыме ненадоўга праспект Перамогі насіў імя аднаго з ідэёлагаў чачэнскай рэвалюцыі Ісы Арсемікава.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]