Перайсці да зместу

Прастаганімоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прастаганімоз[1] — глісная хвароба птушак, якая выклікаецца чарвямі сямейства прастаганімідаў (Prosthogonimidae)[1].

Да прастаганімозу ўспрыімлівыя свойскія куры, гусі, качкі, дзікія вадаплаўныя птушкі, глушцы, курапаткі, фазаны, дразды, вераб’і, сарокі, шпакі і іншыя (канчатковыя гаспадары)[1].

Ачагі інвазіі падтрымліваюцца ў прыродзе дзікімі птушкамі. Заражаюцца на прастаганімоз у канцы вясны і ў пачатку лета аліментарным шляхам (паяданне з кармамі інвазаваных стракоз і іх лічынак — 2-і прамежкавы гаспадар у развіцці прастаганімідаў)[1].

Хвароба праяўляецца парушэннем функцыі шкарлупінных і бялковых залоз з няправільным фарміраваннем яец. Куры нясуць яйцы з патончанай шкарлупой або без шкарлупы. Пры значнай інвазіі хворыя знясілены, пер’е ўскудлачанае, развіваецца перытаніт і птушкі гінуць[1].

Лячэнне і прафілактыка

[правіць | правіць зыходнік]

У лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод, гексахлорэтан. Для прафілактыкі птушкафермы размяшчаюць на адлегласці ад вадаёмаў[1].

  1. а б в г д е В. І. Арлоўскі. Прастаганімоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 255. — 599 с., іл. — 10 000 экз.