Пратэсты ў Грузіі (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэсты ў Грузіі (2023)
Дата 6—10 красавіка 2023
Месца  Грузія
Прычыны Праект закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву»
Характарыстыка Дэманстрацыі, сутыкненні з паліцыяй
Вынік перамога дэманстрантаў
Дадзеныя саступкі
праект закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» адхілены
Бакі канфлікту
Грузія Пратэстоўцы
Падтрымка:
Парламент Грузіі
Паліцыя

Пратэсты ў Грузіі — серыя вулічных дэманстрацый, якія адбыліся ў Грузіі ў сакавіку 2023 года з прычыны падтрымкі парламентам у першым чытанні новага закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». На думку незадаволеных, прапанаваны закон перашкаджае свабодзе прэсы[1].

7 сакавіка ў цэнтры Тбілісі прайшоў мітынг, дэманстранты паспрабавалі перакрыць службовы ўваход у парламент, якім дэпутаты мелі пакінуць будынак. Гэта прывяло да сутыкнення з паліцыяй, якая прымяніла слезацечны газ і вадамёт. Пазней мітынгуючыя прарвалі выстаўленыя металічныя агароджы. Супрацоўнікі МУС затрымалі больш за 60 чалавек ля парламента. Пратэстоўцы пад раніцу 8 сакавіка пакінулі праспект Руставелі[2].

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі адмяніла свае сустрэчы ў рамках рабочага візіту ў ЗША з-за мітынгаў. Яна падтрымала пратэстуючых[3].

ЗША і Еўрапейскі Саюз заявілі, што Грузіі будзе цяжка ўступіць у НАТА або Еўрапейскі Саюз, калі гэты закон будзе прыняты. Міжнародныя арганізацыі выказалі занепакоенасць з нагоды законапраекта, заявіўшы, што ён супярэчыць дэмакратычнаму развіццю Грузіі[1].

9 сакавіка была абвешчана новая акцыя ў Тбілісі. Апазіцыя патрабавала яснасці па адкліканні законапраекта і вызвалення затрыманых[4].

10 сакавіка грузінскія дэпутаты адхілілі ў другім чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Гэты крок быў неабходны для таго, каб ухвалены ў першым чытанні праект быў афіцыйна зняты з разгляду. Галасаванне адбылося, нягледзячы на тое, што парламент быў закрыты на тыдзень з-за ўрону, нанесенага пратэстамі.

Зноскі