Рамяство

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апрацоўка шкла
Выраб музычных інструментаў — скрыпак
Роспіс керамікі

Рамяство — дробная ручная вытворчасць, заснаваная на выкарыстанні ручных прылад працы, асабістым майстэрстве работніка, якое дазваляе вырабляць высакаякасныя, часта высокамастацкія вырабы.

Рамяство ўзнікла з пачаткам вытворчай дзейнасці чалавека, прайшло працяглы гістарычны шлях развіцця, прымаючы розныя формы: хатняе рамяство — ва ўмовах натуральнай гаспадаркі; рамяство на заказ — ва ўмовах разлажэння натуральнай гаспадаркі; рамяство на рынак. З узнікненнем рамяства на заказ і асабліва на рынак звязана з'яўленне і развіццё гарадоў як рамесна-гандлёвых цэнтраў. Хатняе рамяство нярэдка называюць хатняй прамысловасцю (гэта значыць вытворчасцю несельскагаспадарчай прадукцыі), рамяство на заказ і на рынак — саматужнай вытворчасцю.

Хатняе рамяство шырока распаўсюджана на працягу ўсёй гісторыі дакапіталістычных грамадстваў. Сельскае насельніцтва вырабляла большую частку рамесных вырабаў, якія ім жа і выкарыстоўваліся. Паступова вядучую ролю стала адыгрываць рамяство на заказ і рынак. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме, у краінах старажытнага Усходу мелася значная колькасць рамеснікаў, якія вялі самастойную гаспадарку і выраблялі вырабы на заказ ці рынак.

Станаўленне прафесійнага рамяства, асабліва ў гарадах, прывяло да ўзнікнення новай сферы вытворчасці і новага сацыяльнага слоя — гарадскіх рамеснікаў. Узнікненне развітых формаў іх арганізацыі (цэхі), якія баранілі інтарэсы гэтага слоя, стварыла асабліва спрыяльныя ўмовы для развіцця гарадскога рамяства ў Сярэднявеччы. Вядучымі галінамі гарадскога рамяства былі: сукнаробства, вытворчасць металічных вырабаў, вырабаў са шкла і інш. Падчас прамысловага перавароту (сярэдзіна XVIII ст. — першая палова XIX ст.) фабрычна-завадская прамысловасць, заснаваная на выкарыстанні машын, выцесніла рамяство. Рамяство (на заказ і на рынак) захавалася ў галінах, звязаных з абслугоўваннем індывідуальных патрэб спажыўца ці з вытворчасцю дарагіх мастацкіх вырабаў — ганчарная справа, ткацтва, мастацкая разьба і да т.п.

У большай ступені рамяство захавалася ў слабаразвітых краінах. Аднак і тут адбываецца яго выцясненне фабрычна-завадской прамысловасцю ў выніку індустрыялізацыі гэтых краін. Захоўваюцца народна-мастацкія рамёствы, звязаныя з абслугоўваннем турызму і з экспартам.

Здаўна чалавецтва ведала такія рамёствы, як:

і іншыя

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]