Перайсці да зместу

Праца (абутковая фабрыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Праца (прадпрыемства))
ААТ «Праца»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1921
Ранейшыя назвы Гомельская абутковая фабрыка «Праца»;
Гомельскае вытворчае абутковае аб'яднанне «Праца»
Краіна
Размяшчэнне Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая, 39
Галіна Абутковая прамысловасць
Прадукцыя спецыяльны і вайсковы абутак
Абарот 7165 тыс. руб. (2017)
Чысты прыбытак 43 тыс. руб. (2017)
Колькасць супрацоўнікаў 219 (2017)
Матчына кампанія «Беллегпрам»
Сайт oaotrud.by

ААТ «Праца» (Гомельская абутковая фабрыка «Праца»; руск.: ОАО «Труд») — беларускае абутковае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі. Спецыялізуецца на вытворчасці спецыяльнага і вайсковага абутку.

Абутковая фабрыка «Праца» была створана ў 1921 годзе шляхам аб'яднання невялікіх майстэрняў[1][2][3][4]. У 1963 годзе фабрыка была рэарганізавана ў Гомельскае абутковае вытворчае аб'яднанне «Праца», у 1971 годзе — у Гомельскае вытворчае абутковае аб'яднанне «Праца», у 2000 годзе — у Гомельскае рэспубліканскае абутковае ўнітарнае прадпрыемства «Праца», у 2009 годзе — ў адкрытае акцыянернае таварыства «Праца»[2][1].

У 2015 годзе фабрыка вырабіла 208 тыс. пар абутку, у 2016 — 223 тыс. пар, у 2017 — 231 тыс. пар (вытворчая магутнасць складала 346 тыс. пар у год пры адназменным рэжыме працы). 97,5% абутку было рэалізавана ў Беларусі. У 2017 годзе выручка прадпрыемства склала 7165 тыс. руб., чысты прыбытак — 43 тыс. руб., рэнтабельнасць склала 5%. У 2017 годзе на прадпрыемстве працаваў 201 вытворчы работнік і 18 супрацоўнікаў апарата кіравання[1].

Зноскі

  1. а б в Информационный меморандум Архівавана 3 мая 2021. на сайце канцэрна «Беллегпрам»
  2. а б Гомельское республиканское обувное унитарное предприятие "Труд" на сайце «Архівы Беларусі»
  3. Гомельское обувное предприятие «Труд» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 114.
  4. О компании(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 3 мая 2021.