Прачніцеся!

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Прачніцеся! (часопіс))
Jump to navigation Jump to search
Прачніцеся!
Awake!
Спецыялізацыя: рэлігійны
Мова: 208 моў
Адрас рэдакцыі: 25 Columbia Heights, Brooklyn, NY 11201-2483
Краіна: Flag of the United States.svg ЗША
Месца:
Выдавец: Watch Tower Bible and Tract Society of Pennsylvania[d]
Гісторыя выдання: 1919
Аб'ём: 32 старонкі, з 2013 — 16 старонак
Тыраж: 60250000 экземпляраў
ISSN друкаванай версіі: 0005-237X
Вэб-сайт: jw.org/en/publica…(англ.) 
jw.org/el/publica…(грэч.) 

Прачніцеся! (англ.: Awake!) — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1919 г. Заснаваны 2-м прэзідэнтам Таварыства Вартавой вежы Дж. Рутэрфордам пад назвай «Залаты век» (англ.: The Golden Age). У адрозненні ад «Вартавой вежы» прысвечаны шырокаму колу пытанняў, у тым ліку не звязанных з рэлігіяй У кастрычніку 1937 г. атрымаў назву «Суцяшэнне» (англ.: Consolation), а ў жніўні 1946 г. — цяперашнюю назву «Прачніцеся!». На цяперашні час выдаецца на 208 мовах[1]. На беларускай мове пакуль не публікуецца Большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара. Да 2008 г. часопіс выходзіў на 32 старонках на розных мовах 2 разы ў месяц ці раз у месяц, але з таго года выдаваўся толькі раз у месяц на ўсіх мовах выдання. З 2013 г. аб'ём матэрыяла скрацілі з 32 старонак да 16. З 2016 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 2 месяцы. З 2018 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 4 месяцы і быць прысвечаны толькі адной тэме.

Зноскі

  1. Прачніцеся! за 1.01.2019, старонка 2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]