Вартавая вежа (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вартавая вежа (англ. Watchtower) - часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1879 г. Поўная назва - «Вартавая вежа абвяшчае Царства Іеговы». Уваходзіць у лік самых распаўсюджаных перыядычных выданняў у свеце[1]. Заснаваны Ч. Раселам пад назвай «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста». На цяперашні час выдаецца на 353 мовах[2]. З 1931 г. большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара.

Лагатып Watchtower
«Вежа варты» на рускай мове. Выданне за ліпень 1925 г.

Асноўныя змяненні на працягу гісторыі выдання[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1931 г. на вокладцы часопіса перасталі выкарыстоўваць крыж.
  • З 1990 г. выданне на рускай і многіх іншых мовах і арыгінальнае выданне на англійскай мове сталі выходзіць адначасова дзякуючы камп'ютарнай сістэме MEPS.
  • З 2008 г. выданне раздзялілі на две катэгорыі: часопіс за 1-ы дзень месяца быў для шырокай аўдыторыі, а за 15-ы для матэрыялаў для вывучэння Сведкам Іеговы і іх прыхільнікам[1].

З 2013 г. выданне для шырокага кола чытачоў скарацілі з 32 старонак да 16[2]. Выданне для вывучэння не змянілася ў аб'ёме.

  • З 2016 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 2 месяцы[3].
  • З 2018 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 4 месяцы і быць прысвечаны толькі адной тэме[4].

Аспекты веравучэнняў Сведкаў Іеговы, апублікваныя ў часопісе[правіць | правіць зыходнік]

Большасць змяненняў у веравучэннях Сведкаў Іеговы, звычайна ўпершыню друкуюцца ў артыкулах для вывучэння на кожны тыдзень ў Вартавой вежы. Некаторыя найбольш вядомыя змяненні:

  • 1880 г. Вучэнне аб завяршэнні часу язычнікаў у 1914 г[3].
  • 1885 г. Асуджэнне тэорыі эвалюцыі, як супярэчнай вучэнням Бібліі[4].
  • 1931 г. Назва Сведкі Іеговы[5].
  • 1935 г. Вучэнне пра "вялікі натоўп" з 7 раздзела кнігіАдкрыццё, як пра людзей, якія застануцца жыць на зямлі пасля Суднага дня[6].
  • 1939 г. Вучэнне пра палітычны нейтралітэт[7].
  • 1945 г. Вучэнне пра недапушчальнасць гематрансфузіі з пазіцыі апостальскага вучэння кнігі Дзеянні Святых Апосталаў раздз. 15, сц. 29[8].
  • 1952 г. Увядзенне практыкі выключэння з арганізацыі за амаральныя паводзіны[9].
  • 1962 г. Удакладненне вучэння пра "вышэйшыя ўлады" з Рымлян 13 раздз, сц. 1[10].
  • 1973 г. Забарона на ўжыванне тытуню[11].
  • 2015 г. Вучэнне, што не ўсе падзеі, апісаныя ў Бібліі з'яўляюцца прарочымі правобразамі[12].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Часам, матэрыял часопіса у некаторых краінах выходзіў у публікацыях пад іншай назвай. Звычайна гэта было звязана з забаронай «Вартавой вежы» ў той ці іншай краіне ў пэўны час. Так на румынскай мове ў канцы 1920-х гадоў часопіс «Вартавая вежа» выдаваўся пад назвамі «Жніво», «Святло Бібліі» і «Світанак», у той жа час на венгерскай пад назвамі «Хрысціянскі пілігрым», «Евангелле» і «Часопіс для тых, хто верыць у кроў Хрыста», а ў 1953-1975 гадах на французскай мове часопіс выдаваўся адзін раз у месяц на шасцідзесяці чатырох старонках пад назвай «Унутраны бюлетэнь[13]».
  • На рускай мове часопіс выдаваўся пад назвай «Башня стражи» (Вежа варты) і распаўсюджваўся ў СССР як самвыдат надрукаваны на пішучых машынках, міміёграфах і ў падпольных друкарнях[14]. Пазней назва змянілася на цяперашнюю. Нярэдка беларускамоўныя савецкія крытыкі Сведкаў Іеговы захоўвалі рускую назву часопіса ў сваіх працах на беларускай мове[15].
  • У 2010 г. Раскамнагляд у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаванага выдання «Вартавая вежа[16][17][18]». Пазней у 2012 г. рашенне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны суд[19]. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб'ядннанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур.
  • У БССР часопіс распаўсюджваўся падпольна на рускай ці ўкраінскай мове[20]. У сучаснай Беларусі даступны на розных мовах, але не выдаецца афіцыйна на беларускай[21].

Зноскі

  1. Did You Know The Most Widely Circulated Magazine In The World Is The Monthly Publication Of Jehovah's Witnesses? // Business Insider
  2. старонка 2 выдання ад 1.09.2019
  3. One Body, One Spirit, One Hope as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  4. Evolution and the Brain Age as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  5. A New Name as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  6. The Great Multitude as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  7. Neutrality as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  8. Immuvable for the Right Worship as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  9. Keeping the Organization Clean // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1952. pp. 131-137
  10. Subjection to “Superior Authorities”—Why? // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 681-690
  11. Keeping God’s Congregation Clean in the Time of His Judgment // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 336-343
  12. Вопросы читателей // Сторожевая башня 15 марта 2015 г.
  13. МАРСЕЛЬ ФИЛЬТО Иегова мне прибежище и сила// Сторожевая Башня 1 февраля 2000 г., с. 29
  14. Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.113 // Он-лайн библиотека Сторожевой Башни
  15. Гл., напр.: Г.А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961
  16. Роскомнадзор аннулировал Разрешение на распространение на территории России зарубежных периодических печатных изданий «Пробудись!» и «Сторожевая башня»
  17. Приказ Роскомнадзора от 26.04.2010 г. № 268
  18. Федеральный список экстремистских материалов. // сайт Министерства юстиции России.
  19. Арбитражный суд подтвердил запрет на распространение в России журналов «Свидетелей Иеговы» // ИА Интерфакс-Религия, 26.12.2012 г.
  20. Паводле звестак наступных публікацый: Г.А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961; Иеговизм. ред. М.Я. Лянц. Мн.: Наука и Техника, 1981.
  21. У 2010-х гг. асобныя артыкулы з «Вартавой вежы» неафіцыйна былі перакладзены на беларускую мову. Прыкладам можа служыць артыкул «Ягова – Бог, які любіць камунікаваць з людзьмі»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]