Процізапаленчыя сродкі
Процізапаленчыя сродкі — лекавыя прэпараты для памяншэння або ліквідацыі запаленчых рэакцый. Падзяляюць на стэроідныя і нестэроідныя.
Да стэроідных адносяць глюкакортыкастэроіды — гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў і іх сінтэтычных заменнікі (гідракартызон, праднізалон і інш.), яны валодаюць моцным імунадэпрэсіўным дзеяннем . Стэроідныя процізапаленчыя сродкі выкарыстоўваюць для лячэння міякардытаў, вострых і хранічных нефрытаў, гепатытаў і іншых запаленчых хвароб. Мясцова стэроідныя процізапаленчыя сродкі ўжываюць у дэрматалогіі, афтальмалогіі, отарыналарынгалогіі.
Да нестэроідных процізапаленчых сродкаў адносяць вытворныя карбонавых кіслот, піразалону і аксікаму. З групы карбонавых кіслот найбольш пашыраны саліцылаты (ацэтылсаліцылавая кіслата), вытворныя фенілпрапіёнавай, індалвоцатнай і іншых кіслот. Нестэроідныя процізапаленчыя сродкі, акрамя асноўнага дзеяння, часта выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальныя сродкі , пры галаўным болі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).