Гепатыт
Гепатыт | |
---|---|
![]() Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам | |
МКХ-10 | K75.9 |
МКБ-10-КМ | K73.9 |
МКХ-9 | 573.3 |
МКБ-9-КМ | 570[1][2], 571.4[1][2], 571.40[1][2] і 571.41[1][2] |
DiseasesDB | 20061 |
MedlinePlus | 001154 |
MeSH | D006505 |
![]() |
Гепатыт (грэч. ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З'яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з'яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.
Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]
Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Заражэнню спрыяе прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, бязладныя палавыя зносіны.
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Першымі праявамі хваробы з’яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераў вачэй.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В . Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[3] (з 1982 года)[4].
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С праз адсутнасць вакцыны[5]. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў[6]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[7]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[8]. За 2011 год прышчэпкай ад гепатыту В удалося ахапіць 97% нованароджаных[9].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в г Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
- ↑ Кожны трэці чалавек на планеце заражаны гепатытам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 28 ліпеня 2011. http://news.belta.by/by/print?id=646700. Retrieved on 17 красавіка 2013.
- ↑ Алена Ліхач, БелТА. (18 верасня 2008). Трэць насельніцтва планеты інфіцыраваныя вірусам гепатыту В (42 (98) ed.). Краіна здароўя. pp. 4. http://www.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=19112.
- ↑ Кожны трэці жыхар планеты заражаны гепатытам. Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2011. http://www.svaboda.by/articleprintview/24279439.html. Retrieved on 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Асцярожна: гепатыт. Радыё «Свабода». 20 мая 2010. http://www.svaboda.by/articleprintview/2048191.html. Retrieved on 17 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Успышак гепатыту А ў Беларусі не рэгіструюць ужо восем гадоў. БелТА. 19 ліпеня 2012. http://news.belta.by/by/print?id=687816. Retrieved on 17 красавіка 2013.
- ↑ Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь. БелТА. 26 сакавіка 2012. http://news.belta.by/by/news/infographics?i_id=1120. Retrieved on 17 красавіка 2013.
- ↑ Святлана Барысенка. (24 студзеня 2012). Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная? (14 (27129) ed.). Звязда. pp. 7. ISBN 1990-763x. http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=92209.(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гепатыт