Прыгодніцкая відэагульня
Прыгодніцкая гульня (англ.: adventure game) або квэст (англ.: quest) — адзін з асноўных жанраў відэагульняў, інтэрактыўная гісторыя з галоўным героем, якім кіруе гулец. Найважнейшымі элементамі гульні ў жанры квэсту ёсць уласна апавяданне і даследаванне свету, а ключавую ролю ў гульнявым працэсе грае рашэнне галаваломак і задач, якія вымагаюць ад гульца разумовых высілкаў. Такія характэрныя для іншых жанраў камп’ютарных гульняў элементы, як баі, эканамічнае планаванне і задачы, якія вымагаюць ад гульца хуткасці рэакцыі і хуткіх дзеянняў у адказ, у квэсце зведзены да мінімуму або іх зусім няма[1]. Гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе характэрныя прыкметы квэстаў і жанру action, вылучаюць у асобны жанр — прыгодніцкі экшан.
Нягледзячы, што паняцце «квэст» запазычанае з англійскай мовы, у англамоўнай традыцыі слова «quest» не ўжываюць у сэнсе «прыгодніцкая гульня» і асацыююць больш з асобнымі місіямі ў ролевых гульнях.[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першай папулярнай камп’ютарнай прыгодніцкай гульнёй стала Colossal Cave Adventure («Прыгоды ў Каласальнай пячоры»), створаная ў 1975 годзе Уільямам Краўдэрам і дапрацаваная рознымі аўтарамі цягам наступных гадоў. Гульня складалася выключна з тэксту, які апісваў падзеі; гулец у сваю чаргу ўводзіў на клавіятуры тэкставыя каманды, каб кіраваць галоўным персанажам.[3][4]
У 1980 годзе Раберта Уільямс разам з мужам Кенам Уільямсам выпусцілі першую графічную прыгодніцкую гульню, Mystery House («Загадкавы дом»).[5] Гульня моцна паўплывала на фармаванне жанру. На працягу 1980-х і першай паловы 1990-х студыя Sierra On-Line, заснаваная Уільямсамі, выпусціла дзясяткі папулярных прыгодніцкіх гульняў, у тым ліку, серыі King’s Quest, Police Quest і Space Quest.[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Adams, Ernest. Fundamentals of Game Design. — 2nd edition. — Berkeley, CA: New Riders, 2010. — С. 547. — 700 p. — ISBN 978-0321643377.
- ↑ Yu, Kristen K., Sturtevant, Nathan R., & Guzdial, Matthew. Towards Disambiguating Quests as a Technical Term (англ.). FDG '21: Proceedings of the 16th International Conference on the Foundations of Digital Games. ACM (14 верасня 2021). doi:10.1145/3472538.3472543. Праверана 11 красавіка 2026.
- ↑ Norman, Jeremy M.. "Adventure," or "Colossal Cave Adventure," is the First Computer Text Adventure Game : History of Information. www.historyofinformation.com. Праверана 11 красавіка 2026.
- ↑ Pierre Lacombe, Gabriel Feraud, Clement Riviere. Writing an Interactive Story. — CRC Press, 2019-12-06. — 346 с. — ISBN 978-1-000-73545-1.
- ↑ Lanzendorfer, Joy. Falling in and out of Love with Sierra On-Line (англ.). Alta Online (25 сакавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2026.
- ↑ Holden Givens, Linda. Williams, Roberta Lynn (b. 1953) (англ.). HistoryLink (27 лістапада 2019). Праверана 7 красавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя квэстаў (руск.). questzone.ru. Праверана 20 мая 2024.