Прыма (інтэрвал)
Прыма (лац.: prima — першая) — музычны інтэрвал шырынёй у адну ступень, гэта значыць утвораны двума гукамі аднолькавай назвы (напрыклад, до — до , до — до-дыез, рэ-бемоль — рэ-дыез), пазначаецца лічбай 1.
Разнавіднасці прымы
[правіць | правіць зыходнік]1. Чыстая прыма — інтэрвал у адну ступень і нуль тонаў, гэта значыць дакладнае паўтарэнне аднаго і таго ж гуку, інакш называецца ўнісонам. Пазначаецца ч. 1
2. Павялічаная прыма — інтэрвал у адну ступень і ў адзін паўтон. Энгарманічна роўная малой секундзе, пазначаецца пав. 1
3. Двойчы павялічаная прыма — інтэрвал у адну ступень і ў адзін цэлы тон. Энгарманічна роўная вялікай секундзе, пазначаецца дв. пав. 1. Можа быць пабудаваная на тых ступенях, якія дапускаюць альтэрацыю як уверх, так і ўніз, гэта значыць на II паніжанай ў мажоры і на IV паніжанай ў міноры. У абодвух выпадках пераходзіць у вялікую тэрцыю (у мажоры - на I ступені, у міноры - на III).
4. Паменшаная прыма — тэарэтычна немагчымая, аднак у паліфаніі такое паняцце часам выкарыстоўваецца для абазначэння інтэрвалу велічынёй у паўтон, які ўтвараецца пры перасячэнні ліній двух суседніх галасоў.
Іншыя значэння ў музыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Прымай часам называюць асноўны тон акорду.
- Назва сапранавай разнавіднасці некаторых інструментаў (напрыклад, балалайка-прыма)
- A prima vista або Р. v. пазначае выкананне п'есы без падрыхтоўкі, з ліста (а premiere vue).
- Prima volta — надпіс над паўтарае фраз пры першым яе выкананні.