Прынцэса Хэцзін (1756–1775)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынцэса Хэцзін
Нараджэнне 1756
Смерць 9 лютага 1775(1775-02-09)
Род House of Aisin-Gioro[d]
Бацька Цяньлун
Маці Сяаічунь
Муж Lhawang Dorji[d]

Прынцэса Хэцзін першага рангу (кіт. трад. 固倫和靜公主; 10 жніўня 1756 — 9 лютага 1775) — прынцэса дынастыі Цын, сёмая дачка імператара Цяньлуна. Яе маці была кансорт Лін (пасмяротна імператрыца Сяаічунь)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сёмая прынцэса нарадзілася 10 жніўня 1756 года ў Зале пяці Удач Старога Летняга палаца  (руск.)[2]. У 1761 годзе, калі Васьмісцяжная армія  (англ.) захапіла мангольскіх джунгар  (руск.), будучы муж прынцэсы Лхаванг Дорджы быў абраны яе прынцам-кансортам (кіт. трад. 额驸, піньінь efu) і адпраўлены ў Пекін. Лхаванг Дорджы быў сёмым унукам дачкі імператара Кансі, прынцэсы Чунькэ першага рангу і Селіна, мужа прынцэсы. Яго бацька, Чэнгунчжабу, удзельнічаў у ваенных кампаніях Цын і насіў тытул дзасак  (англ.)[3].

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса выйшла замуж за Лхаванга Доржы ў жніўні 1770 года ва ўзросце 14 гадоў і атрымала тытул «Прынцэса Хэцзін першага рангу». Вясельная цырымонія адбылася ў Палацы Светласці і Справядлівасьці ў Старога Летняга палаца  (руск.)[4]. Па імперскай традыцыі толькі дочцы імператрыцы маглі даваць тытул прынцэсы першага рангу (гурун). У той час яе маці была імператарскай высакароднай жонкай, якая служыла дэ-факта імператрыцай, таму што займала вышэйшы ранг у імператарскім гарэме. Больш за тое, прынцэса Хэцзін была старэйшай дачкой імператарскага высакароднага супруга, і імператар хацеў паказаць сваё сяброўства з Лхавангам Доржы. Да замужжа прынцэса часова пражывала ў садзе Січунь на ўскраіне Пекіна, таму што яе маёнтак не быў дабудаваны. Яе рэзідэнцыяй быў асабняк міністра Гаа Хэна  (кіт.), брата Хуэйсянь  (англ.) — імператарскай высакароднай супругі Цяньлуна[5].

Пасля вясельнай цырымоніі прынцэса адправілася ў Манголію. У лістападзе 1771 года яна рушыла ў Тамір разам з наложніцай Чэнгунчжабу. З-за ўмоў надвор’я ў Халху  (руск.) планавалі вярнуцца вясной. Аднак 9 лютага 1775 года прынцэса памерла.

У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wan, Yi; Shuqing, Wang; Yanzhen, Lu; Scott, Rosemary E. (1988). Daily Life in the Forbidden City: The Qing Dynasty, 1644—1912 (Illustrated ed.). Viking. ISBN 0670811645.
  2. 《乾隆帝起居注》/"The chronicles of Qianlong Emperor's court".
  3. 陈/Chen, 永龄/Yongling (1987). 《民族词典》/"National Dictionary". 上海辞书出版社.
  4. 《乾隆朝满文上谕档》/"Manchurian archives of Qianlong era".
  5. 《熙春园·清华园考 清华园三百年记忆》/"Xichun Garden. 300 years of Qing dynasty gardens".