Імператрыца Сяаічунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імператрыца Сяаічунь
Нараджэнне 23 кастрычніка 1727(1727-10-23)
Смерць 28 лютага 1775(1775-02-28) (47 гадоў)
Бацька Wei Qingtai[d][1]
Муж Цяньлун
Дзеці Yonglu[d], Цзяцын, шаснаццаты сын Цянлуна[d], Yonglin[d], Прынцэса Хэцзін (1756–1775) і Heshuo Princess Heke[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імператрыца Сяаічунь (23 кастрычніка 1727 — 28 лютага 1775), з маньчжурскага жоўтасцяжнага з аблямоўкай  (руск.) клана Вэйгія, была жонкай імператара Цяньлуна. Яна была маладзейшая за яго на 16 гадоў. Яе старэйшы сын, які застаўся ў жывых, стаў імператарам Цзяцынам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае імя імператрыцы Сяаічунь не зафіксавана ў гісторыі. Па нараджэнні яна была ханьскай кітаянкай буі-ага  (англ.) Жоўтага сцяга з аблямоўкай.

  • Бацька: Цынтай (清泰); займаў пасаду літаратурнага чыноўніка пятага рангу (內管領) у Дэпартаменце гаспадаркі  (руск.) і меў тытул герцага трэцяга рангу (三等公)
    • Дзед па бацьку: Цзюлін (九齡)
  • Маці: Лэдзі Янгія (楊佳氏)
  • Два браты

Эпоха Юнчжэн[правіць | правіць зыходнік]

Лэдзі Вэй нарадзілася ў дзявяты дзень дзевятага месячнага  (англ.) месяца на пятым годзе праўлення імператара Юнчжэна, што ў перакладзе азначае 23 кастрычніка 1727 года па Грыгарыянскім календары.

Эпоха Цяньлун[правіць | правіць зыходнік]

Невядома, калі лэдзі Вэй увайшла ў Забаронены горад у якасці пакаёўкі. У 1745 годзе яна атрымала тытул «Высакародная дама». 9 снежня 1745 года яна была ўзведзена ў ранг «Наложніцы Лін» з «Лін» () што азначае «разумная і прыемная». 20 мая 1749 года яна атрымала званне «супруга Лін», і хоць на той момант у яе яшчэ не было дзяцей, імператар Цяньлун яе абагаўляў, апісваючы як далікатную і прыгожую. 10 жніўня 1756 года, калі ёй было дваццаць дзевяць гадоў, яна нарадзіла сёмую дачку імператара, прынцэсу Хэцзін  (англ.). Праз год, 31 жніўня 1757 года, яна нарадзіла 14-га сына Юнлу  (кіт.), які заўчасна памёр 3 мая 1760 года, а 17 жніўня 1758 года нарадзіла дзевятую дачку, прынцэсу Хекэ  (англ.). 3 лютага 1760 года Наложница Лін была узведзена ў званне «Высакародная наложніца Лін». 13 лістапада 1760 года яна нарадзіла імператару 15-га сына Юн’яня, а 13 студзеня 1763 года — 16-га сына, які заўчасна памёр 6 мая 1765 года.

У 1765 годзе, падчас паездкі ў Ханчжоу, імператрыца Нара  (руск.) трапіла ў няміласць і была адпраўлена назад у Забаронены горад для зняволення. Сапраўдная прычына падзення імператрыцы застаецца прадметам дыскусій. Што б ні здарылася, калі яны вярнуліся ў Забаронены горад, імператар пазбавіў імператрыцу яе паўнамоцтваў і 28 ліпеня павысіў высакародную супругу Лін да «Імператарскай высакароднай супругі». 17 чэрвеня 1766 года яна нарадзіла 17-га сына Юнліня  (англ.).

Імператрыца Нара памерла 19 жніўня 1766 года, і імператар не прызначыў новую імператрыцу. Тым не менш, Імператарская высакародная супруга, якая меў самы высокі ранг сярод усіх сужонак, была пастаўлена адказнай за імператарскі гарэм. Як і яе гаспадар, яна беражліва распараджалася палацавымі фондамі і кіравала канфуцыянскімі рытуаламі. Яна таксама суправаджала імператара Цяньлуна ў яго паездках на гару Тай  (руск.), у правінцыю Жэхэ  (руск.) і раёны на поўдзень ад ракі Янцзы.

На трыццаць восьмым годзе свайго праўлення імператар вырашыў таемна выбраць сабе спадчынніка. У той час жылі сем яго сыноў, але ён вырашыў выбраць Юн’яня, які не быў выбітным, але быў працавітым і сціплым.

Ішоў час, Імператарская высакародная супруга ўсё больш хварэла. 9 лютага 1775 года памерла яе старэйшая дачка прынцэса Хэцзін, і няшчасная навіна пагоршыла яе стан. Яна памерла ад хваробы 28 лютага 1775 года ва ўзросце 47 гадоў. 12 сакавіка 1775 года ёй пасмяротна быў прысвоены тытул «Імператарская высакародная супруга Ліньі», а 19 лістапада яна была пахавана ў маўзалеі Ю ў комплексе магіл Усходняй Цын  (англ.) пасля грандыёзных пахаванняў, куды больш царскіх, чым патрабаваў статус Імператарскай высакароднай супругі. Яна была пахавана з правага боку ад месца пахавання імператара, а яго першая жонка, імператрыца Сяасяньчунь  (англ.), была пахавана з левага боку. Пасля рабавання магілы Маўзалея Ю ў 1928 годзе падчас агляду высветлілася, што яе астанкі добра захаваліся.

Эпоха Цзяцын[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 1796 года імператар Цяньлун адрокся ад прастола і стаў імператарам у адстаўцы  (англ.). Юн’янь быў узведзены на трон як імператар Цзяцын. Калі Цяньлун абвясціў аб сваім пераемніку, ён таксама пасмяротна ўзвысіў Імператарскую высакародную супругу Ліньі да «Імператрыцы Сяаі». Пасля смерці імператара Цяньлуна 7 лютага 1799 года імператар Цзяцын ушанаваў свою маці пасмяротным тытулам «Імператрыца Сяаічунь».

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Падчас праўлення імператара Цяньлуна (1735—1796 гг.):
    • Высакародная дама (貴人; з 1745), наложніца шостага рангу
    • Імператарская наложніца Лін (令嬪; з 9 снежня 1745), [2] наложніца пятага рангу
    • Наложніца Лін (令妃; з 20 мая 1749), [3] кансорт чацвёртага рангу
    • Высакародная супруга Лін (令貴妃; з 3 лютага 1760), [4] наложніца трэцяга рангу
    • Імператарская высакародная супруга (皇貴妃; з 28 ліпеня 1765), [5] наложніца другога рангу
    • Імператарская высакародная наложніца Ліньі (令懿皇貴妃; ад 12 сакавіка 1775) [6]
  • Падчас праўлення імператара Цзяцына (1796—1820 гг.):**
    • Імператрыца Сяаі (孝儀皇后; з 1796)
    • Імператрыца Сяаічунь (孝儀純皇后; з 1799 г.)

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • Як Наложніца Лін:
    • Прынцэса Хэцзін першага рангу  (англ.) (固倫和靜公主; 10 жніўня 1756 — 9 лютага 1775), сёмая дачка імператара Цяньлуна
      • Выйшла замуж за Лхаванга Доржы (拉旺多爾濟; 1754—1816), з клана Халха Борджыгіт у жніўні/верасні 1770 года
    • Юнлу  (кіт.) (永璐; 31 жніўня 1757 — 3 мая 1760), 14-ы сын імператара Цяньлуна
    • Прынцэса Хэкэ другога рангу  (англ.) (和碩和恪公主; 17 жніўня 1758 — 14 снежня 1780), дзявятая дачка імператара Цяньлун
      • жонка Джалантая  (кіт.) (札蘭泰; d. 1788) з маньчжурскага клана Уя  (англ.) ў жніўні/верасні 1772 года
    • Выкідак на васьмі месяцах цяжарнасці (13 лістапада 1759)
  • Як Высакародная супруга Лін:
    • Юн’янь (顒琰; 13 лістапада 1760 — 2 верасня 1820), 15-ы сын імператара Цяньлуна, узведзены на трон 9 лютага 1796 як імператар Цзяцын
    • 16-ы сын  (кіт.) (13 студзеня 1763 — 6 мая 1765)
  • Як Імператарская высакародная наложніца:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

У мастацкай літаратуры і масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. 乾隆十年 十一月 十七日
  3. 乾隆十四年 四月 五日
  4. 乾隆二十四年 十二月 十七日
  5. 乾隆三十年 六月 十一日
  6. 乾隆四十年 二月 十一日

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rawski, Evelyn S. (1998). The Last Emperors: A Social History of Qing Imperial Institutions (Reprint ed.). University of California Press. ISBN 052092679X.
  • Wan, Yi (1988). Daily Life in the Forbidden City: The Qing Dynasty, 1644-1912 (Illustrated ed.). Viking. ISBN 0670811645.
  • Zhao, Erxun (1928). Draft History of Qing (Qing Shi Gao).