Юнчжэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юнчжэн
кіт.: 雍正
кітайскі імператар[d] (імперыя Цын)
27 снежня 1722 — 8 кастрычніка 1735
Папярэднік Кансі
Пераемнік Цяньлун

Нараджэнне 13 снежня 1678(1678-12-13)[1] ці 1678[2]
Смерць 8 кастрычніка 1735(1735-10-08)[1]
Месца пахавання
Род House of Aisin-Gioro[d]
Імя пры нараджэнні маньчж. ᡳᠨ ᠵᡝᠨ
кіт.: 胤禛
Бацька Кансі
Маці Empress Xiaogongren[d]
Жонка Empress Xiaojingxian[d], Імператрыца Сяашэнсянь[d], Imperial Noble Consort Dunsu[d], Imperial Noble Consort Chunyi[d], Consort Qi[d], Consort Qian[d] і Concubine Mao[d]
Дзеці Honghui[d], Hongpan[d], Hongyun[d], Hongshi[d], Цяньлун[3][4], Hongzhou[d], Fuyi[d], Fuhui[d], Fupei[d], Hongyan[d] і Heshuo Princess Huaike[d]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айсіньгёро Іньчжэнь (дэвіз уладарства кіт. 雍正, піньінь Yōngzhèng — Юнчжэн — гарманічнае і справядлівае; уласнае імя Іньчжэнь кіт. 胤禛, піньінь Yìnzhēn; 13 снежня 1678 — 8 кастрычніка 1735) — пяты маньчжурскі ўладар імперыі Цын (1722—1735).

Заняў сталец у саракачатырохгадовым узросце пры крайнім здзіўленні іншых сыноў  (руск.) ранейшага імператара, бо бацька яго адкрыта ненавідзіў. Ёсць легенда, што адзін з еўнухаў Іньчжэня падрабіў завяшчанне бацькі, злучыў іерогліфы «дзесяць» і «чатыры», такім чынам аказалася, што імперыя завяшчана не чатырнаццатаму сыну Іньці  (руск.), а чацвёртаму, то-бок Іньчжэню. Супрацьдзеянне радні новы багдахан душыў сілай, і на трынаццаць гадоў стаў фактычна самаўладным кіраўніком імперыі. Кіруючы краінай ён абыходзіў Савет князёў-рэгентаў і саноўнікаў, што абумовіла напружанасць у адносінах з маньчжурскімі князямі імператарскай крыві і ўсім родам Айсінь Гёро.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навядзенне парадку ў краіне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік адной з «нізкіх прафесій»

Іньчжэнь атрымаў у спадчыну ад Сюанье цэнтралізаваную імперыю, моцную армію, адладжаны бюракратычны апарат, адраджэнне эканомікі, поўны скарб, адносны спакой унутры краіны, узмацнелы саюз заваёўнікаў з кітайскімі шэньшы  (руск.) і землеўладальнікамі, а таксама другую зацяжную вайну з Джунгарскім ханствам. Аднак пры у гэтай адносна добрай сітуацыі намецілася і небяспечная тэндэнцыя — у пачатку XVIII стагоддзя ў ніжэйшых і сярэдніх слаях «сцяжнага» саслоўя пачаўся працэс разбэшчвання, маньчжурскія салдаты ўсё часцей кідалі занятак земляробствам і вялі паразітычны лад жыцця, задавальняючыся жалаваннем і падачкамі скарбу. Радавыя і малодшыя афіцэры ўсё больш аказваліся ў пазыкавай кабале ў буйных землеўладальнікаў, купцоў і ліхвяроў. Каб спыніць разарэнне ваеннага саслоўя, урад Іньчжэня з 1729 года пайшоў на выкуп прададзеных і закладзеных «сцяжных зямель» за кошт скарбу з наступным перапродажам іх ранейшым уладальнікам. Аднак мала хто з іх змог або захацеў скарыстацца такой магчымасцю.

Каб яшчэ больш умацаваць маньчжурскую ўладу і ўніфікаваць падданых імперыі, Іньчжэнь спрабаваў зраўняць у правах дзве катэгорыі насельніцтва — «добрапрыстойны народ» (гэта значыць «чатыры саслоўі» — сяляне, чыноўнікі, рамеснікі і гандляры) і частку «подлага люду», якая адносілася да катэгорыі «нізкіх прафесій». Гэта былі акцёры, цырульнікі, прастытуткі, ніжэйшыя служыцелі прысутных месцаў, даньцзя  (руск.), а таксама малалікія сацыяльныя групы «адхіленых». Указам 1723 года ім дазвалялася жыць разам з «добрапрыстойным народам», радніцца з ім праз шлюбы і ўдзельнічаць у іспытах на званне шэньшы  (руск.). Тым не менш гэты ўказ не даў чаканых вынікаў, і дыскрымінацыя «нізкіх прафесій» і кастаў захавалася.

Палітыка ідэалогіі і веравызнанняў[правіць | правіць зыходнік]

Іньчжэнь, як і Сюанье, надаваў вялікае значэнне духоўнаму заняволенню кітайцаў, робячы ўпор на «прамыванне мазгоў» і «чыстку думак». Асаблівую ўвагу ён надаваў сістэме «сельскіх гутарак», якую ўсяляк умацоўваў. Да адказных за правядзенне «сельскіх гутарак» былі прыстаўлены па тры-чатыры памочнікі, якія штомесяц змянялі адзін аднаго. Усе сельскія і гарадскія жыхары кожныя два тыдні былі абавязаныя з’яўляцца ў сваю групу на «сумоўе», што строга кантралявалася ўладамі. У 1724 Іньчжэнь выдаў шматслоўныя ўказы, каб умацаваць і пашырыць ролю «свяшчэннага указа» Сюанье 1670 года супраць іншадумцаў. У 1725—1729 гадах адзін за адным адбыліся тры судовыя працэсы над навукоўцамі і літаратарамі. Найбольш крывавай была «справа» ўжо памерлага літаратуразнаўца і медыка Люй Люляна  (англ.), у чыіх працах знайшлі антыманьчжурскія выказванні. Яго труп быў выкапаны з магілы і рассечаны на часткі, а вучні і члены яго сям’і пакараныя. Для сачэння за чыноўнікамі, шэньшы  (руск.) і простымі людзьмі была створана разгалінаваная сетка таемных агентаў.

Імкнучыся ўзмацніць уплыў канфуцыянства як ідэалагічнай асновы маньчжурскага ўладарства, Іньчжэнь перайшоў да барацьбы з хрысціянствам. Пачаліся арышты каталіцкіх місіянераў, ім была забароненая пропаведзь, а ў 1724 годзе адбылося іх выгнанне з Кітая. Гэта быў адзін з важных актаў палітыкі далейшай ізаляцыі краіны ад знешняга свету. Усяго пры Іньчжэне было закрыта больш за 300 хрысціянскіх цэркваў.

Палітыка нацыянальных меншасцей[правіць | правіць зыходнік]

Па меры выхаду краіны з пасляваеннай разрухі і ўмацавання маньчжурскага рэжыму, Іньчжэнь актывізаваў пачатую яшчэ пры Сюанье палітыку поўнага падпарадкавання некітайскіх народнасцяў бюракратычнаму апарату імперыі. Замена ўскоснага кіравання прамым, захоп зямель абарыгенаў чыноўнікамі, землеўладальнікамі і асабліва кітайскімі перасяленцамі, увядзенне разаральных падаткаў і чынавенскае самавольства паставілі карэннае насельніцтва — мяа, чжуан, яа  (руск.), дун  (руск.), лі  (руск.) — у вельмі цяжкае становішча. З дапамогай сваіх узброеных дружын кітайскія землеўладальнікі і ліхвяры гвалтоўна скуплялі іх землі, адбіралі іх сілай, забіралі мясцовае насельніцтва ў кабалу. Мясцовае насельніцтва падвяргася гвалтоўнай кітаізацыі і маньчжурызацыі. Бяспраўе, адвольна завышаныя падаткі, гвалт з боку ўладаў і перасяленцаў рэзка абвастрылі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт. У раёнах, населеных мяа і іншымі народнасцямі, цынскія чыноўнікі паводзілі сябе як заваёўнікі.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Французская карта «Кітая і кітайскай Тартарыі  (руск.)» ў эру Юнчжэн

Пры Іньчжэне былі завершаны чарговыя меры па ўмацаванні паўночных межаў Цынскай імперыі. У сувязі з паступовым засяленнем зямель на поўнач ад Вярбовага палісаду, у 1726 годзе была ўтворана новая правінцыя — Гірын. Для абароны гэтых зямель ад мангольскіх качэўнікаў ў пачатку XVIII стагоддзя была створана новая ўмацаваная лінія, якая атрымала назву «Мяжа вярбовых тычын».

Для ўстанаўлення мяжы паміж Халхай, якая ўвайшла ў склад Цынскай імперыі, і Расійскай імперыяй, у Пекін было адпраўлена пасольства С. Рагузінскага  (руск.). Пасля цяжкіх перамоў у 1728 годзе быў заключаны Кяхцінскі дагавор. У 1731 годзе ў Маскву і ў 1732 годзе ў Пецярбург прыбылі кітайскія пасольствы ад Іньчжэня. Расія была першай еўрапейскай дзяржавай, якую наведалі кітайскія паслы.

Палітыка Іньчжэня ў Манголіі была накіравана на ўзмацненне кантролю над ханамі і князямі. Фактычна, багдахан у Пекіне дзейнічаў як вялікі хан Манголіі. Узмацненне феадальнай раздробненасці Халхі ўмацоўвала ўладу багдахана.

2-і Цынскі паход у Тыбет[правіць | правіць зыходнік]

Іньчжэнь узмацняў свой кантроль над Тыбетам, хоць у 1723—1727 гадах ажыццявіў адвод цынскіх войск з Лхасы. З яго завяршэннем у Тыбеце пачалася міжусобіца. Для падаўлення паўстання Іньчжэнь накіраваў у другі паход у Тыбет 15 тысяч салдат з Сычуані, Шэньсі і Юньнані. Да іх прыходу спадчынны арыстакрат Паланай са сваёй дзевяцітысячнай арміяй ужо стабілізаваў сітуацыю. Ва ўзнагароду за гэта ён у 1728 годзе атрымаў княскі тытул і права кіравання ўсёй краінай. Для трывалага кантролю над Тыбетам Іньчжэнь пакінуў у Лхасе двух цынскіх міністраў-рэзідэнтаў і тысячны гарнізон.

Заваяванне Цынхая[правіць | правіць зыходнік]

Паўстанне 1722 года ў саюзным з маньчжурамі княстве ў раёне Кукунора паслужыла Іньчжэню падставай для заваявання ў 1724 годзе ўсяго Цынхая. Супраць размешчанага тут айрацкага аймака Хашоут былі кінуты войскі пад камандаваннем Нянь Гэн’яа і Юэ Чжунцы. Хашоуты былі разгромлены, страцілі 80 тысяч забітымі і некалькі дзясяткаў тысяч палоннымі. Цынскія войскі захапілі каласальную колькасць галоў жывёлы і іншых трафеяў. Тэрыторыя Цынхая была далучана да Цынскай імперыі, а астатнія хашоуты падзелены на некалькі аймакаў і падпарадкаваны намесніку ў Сініне. Тым самым значна аслаблена Джунгарскае ханства, якое страціла адзін з чатырох аймакаў.

Вайна з Джунгарскім ханствам[правіць | правіць зыходнік]

У 1729 годзе аднавілася вайна паміж Цынскай імперыяй і Джунгарскім ханствам. Цынскае камандаванне імкнулася захапіць аймак Джунгар, сцягнуўшы да раёна Ілі буйныя сілы пад камандаваннем Фуэрданя і іншых военачальнікаў. Тут айраты разбілі адну з наступаючых цынскіх калон блізу горада Кобда. У 1731 годзе ўдарныя сілы джунгарскага ўладара Галдан-Цэрэна  (руск.) пачалі вялікі паход у Халху. У шэрагу бітваў яны разбілі маньчжурскія войскі і конніцу халхаскіх князёў. Для адбіцця гэтага націску Іньчжэнь сабраў велізарныя сілы. У 1733 годзе ў вырашальнай бітве на берагах ракі Архон блізу храма Эрдэні-Дзу  (руск.) айрацкая армія пацярпела паражэнне і пачала адступленне.

У барацьбе з Джунгарскім ханствам цынскі ўрад разлічваў на дапамогу Расійскай імперыі, у тым ліку на выкарыстанне супраць айратаў конніцы калмыцкага хана  (руск.) Аюкі, які качаваў у Паволжы. Аднак кітайскія пасольствы 1713—1714 і 1731—1732 гадоў у Расію не ўцягнулі Пецярбург у айрата-кітайскую вайну.

Гэтая вайна нанесла вялікія страты цынскаму скарбу. У 1734 годзе Іньчжэнь вымушаны прыняць прапанову Галдан-Цэрэна  (руск.) і пачаць мірныя перамовы, якія зацягнуліся на некалькі гадоў.

Абсалютызацыя імператарскай улады[правіць | правіць зыходнік]

Прыход да ўлады сумніўным шляхам і стан варожасці з імператарскім родам вымушалі Іньчжэня ствараць апарат кіравання, незалежны ад маньчжурскай арыстакратыі. У 1730 годзе, пад зручнай прычынай больш аператыўнага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі супраць джунгараў, быў створаны ваенны штаб (Цзіньцзіфан) — часовая ваенна-адміністрацыйная ўстанова. Пасля 1732 года яна было пераўтворана ў ваенны савет (Цзюньцзічу) — вышэйшы дзяржаўны орган, які быў непасрэдна пры імператары і не падпарадкоўваўся Савету князёў-рэгентаў і саноўнікаў. Сканцэнтраваўшы ў сваіх руках усе асноўныя ваенныя і грамадзянскія справы кіравання, ваенны савет ператварыўся ва ўрад, цалкам залежны ад імператара і ўзначалены ім. Скінуўшы з сябе кантроль маньчжурскай арыстакратыі, імператарская ўлада стала ў поўнай меры абсалютнай.

Іньчжэнь паступова здымаў абмежаванні на заняццё кітайцамі адказных пастоў у верхнім эшалоне ўлады. Ужо з 1719 года пасады намеснікаў і ваенных губернатараў у стратэгічна важных правінцыях Шаньсі і Шэньсі было дазволена займаць кітайскім ваенным, прылічаным да «сцяжных» войскаў, а з 1732 года на гэтыя пасады маглі прызначацца манголы і «нясцяжныя» кітайцы. Такая палітыка яшчэ больш узмацніла нянавісць маньчжурскай арыстакратыі да Іньчжэня.

Іньчжэнь памёр у 1735 годзе пры дзіўных абставінах; ёсць версія, што быў атручаны. Спадкаваў яму чацвёрты сын — Хунлі, які кіраваў пад дэвізам «Цяньлун».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацька: імператар Сюанье
  • маці: Імператрыца Сяагунжэнь, Удовая імператрыца Жэньшоу

Жонкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Імператрыца Сяацзінсянь (孝敬憲皇后), дачка Фіяньгу з роду Уланара
  2. Імператрыца Сяашэнсянь (孝聖憲皇后), дачка Лінчу з роду Нюхулу
  3. Высакародная жонка імператара Дуншу, дачка Нянь Сяліна — генерал-губернатара Хугуана
  4. Высакародная жонка імператара Чуньі з роду Гэн
  5. Жонка Цзі з роду Лі
  6. Жонка Цянь з роду Лю
  7. Наложніца Мау з роду Сун
  8. Каштоўная спадарыня У

Сыны[правіць | правіць зыходнік]

  1. Хунхуэй (弘暉),вялікі князь Дуань
  2. Хунъюнь (弘昀), памёр маладым
  3. Хуншы (弘時)
  4. Хунлі (弘曆), стаў імператарам
  5. Хунчжоу (弘晝), вялікі князь Хэ
  6. Хунпань (弘昐), памёр маладым
  7. Хунчжань (弘瞻), удзельны князь Го
  8. Фухэ (福宜), памёр маладым
  9. Фухуэй (福惠), вялікі князь Хуай
  10. Фупэй (福沛), памёр маладым

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]