Пскова-Пячорскі манастыр

Свята-Успенскі Пскова-Пячорскі манастыр — мужчынскі манастыр у г. Пячоры Пскоўскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік каля сярэдзіны 15 ст., калі ў пячорах пасяліліся першыя манахі-пустэльнікі. У 1473 годзе пабудавана першая пячорная Успенская царква (перабудавана ў 1522—23, 18 ст.). У 16 ст. каля манастырскіх пабудоў узнік пасад, які пазней перарос у горад. У другой палове 16 ст. манастыр разам з пасадам абнесены крапасной сцяной з 9 вежамі (перабудавана ў 1701).
Быў своеасаблівым фарпостам абароны на заходняй мяжы Рускага царства. У 1581—82, 1592, 1611—16 гадах на яго нападалі шведы. Пасля Паўночнай вайны 1700—21 гг. манастыр страціў сваё абарончае значэнне.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Уваход на тэрыторыю манастыра праз Святыя вароты, акцэнтаваныя вежай і ківотам над аркай. Галоўны кампазіцыйны элемент — шматпралётная двухярусная званіца (16 ст.) з гадзіннікам.
Захаваліся таксама цэрквы Дабравешчанская (1541, фасад 18—19 ст.), надбрамная Мікольская (1564, архітэктар П.Забалотны) з вежай, св. Пятра (17 ст.), Пакроўская (18 ст.); пячоры (даўжыня 200 м; з’яўляюцца манастырскімі могілкамі).
Абарончыя і культавыя будынкі манастырскага комплексу належаць да Пскоўскай школы дойлідства.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пскова-Пячорскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 105—106.
- Древний Псков: История, искусство, археология: Новые исслед. М., 1988.
- Псков через века: Памятники Пскова сегодня. СПб., 1994.
- Псково-Печерский монастырь во время Ливонской войны (1558—1582 гг.). Землевладение в Эстонии. Hamburg, 2016.
- Псково-Печерский-Успенский монастырь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пскова-Пячорскі манастыр
- Афіцыйны сайт Пскова-Пячорскага манастыра (руск.)