Пталамей XII

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Пталамея XII Аўлета, Луўр
Пталамей Аўлет

Пталамей XII Тэас Філапатар Філадэльф Неас Дыяніс Аўлет (Πτολεμαῖος Νέος Διόνυσος Θεός Φιλοπάτωρ Θεός Φιλάδελφος Αὐλητής, Ptolemaĩos Néos Diónusos Theós Philopátōr Theós Philádelphos Aulētḗs; 110 да н.э. — 51 да н.э.) — цар егіпецкі (8058 да н.э., 5551 да н.э.), сын Пталамея VIII і Клеапатры Селены.

Пры Пталамеі XII пачаўся хуткі ўпадак Егіпту. Палітычная сітуацыя вымусіла яго ўцячы ў Рым і шукаць там падтрымкі. Пад націскам Сулы, ён завяшчаў Егіпет пасля сваёй смерці Рыму. Жыў у Пампея і атрымаў патрэбную падтрымку ў 59 да н.э., дзякуючы хадайніцтву Цэзара. Вярнуўшыся ў Егіпет, ён жорстка расправіўся з праціўнікамі, у т.л., з дачкой Беранікай IV, якая без яго прысвоіла царскі тытул. Яго дачка Клеапатра VII была апошняй егіпецкай царыцай.

Гісторыкамі адзначаецца яго слабахарактарнасць. Любіў музыку, акампаніраваў хорам на флейце, а таксама выступаў як саліст на спаборніцтвах, якія ладзіліся ў яго палацы — адсюль мянушка «Аўлет» (флейціст). Выявай, відаць, з'яўляецца мармуровая галава, што захоўваецца ў Парыжы.[1]

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Пталамей XI
Фараон Егіпта
(сумесна з Клеапатрай V і Клеапатрай VI)

80-58 да н.э.
Пераемнік:
Берэніка IV
Папярэднік:
Берэніка IV
Фараон Егіпта
(сумесна з Клеапатрай VII)

55-51 да н.э.
Пераемнік:
Клеапатра VII і Пталамей XIII