Пталамей I Сатэр
Пталамей I Сатэр Πτολεμαῖος Σωτήρ | ||
![]() | ||
Бюст Пталамея I Луўр, Парыж | ||
| ||
---|---|---|
305 — 283 да н.э. | ||
Пераемнік | Пталамей II | |
Дзейнасць | суверэн, гісторык, ваенны | |
Нараджэнне | не раней за 367 да н.э. і не пазней за 366 да н.э. | |
Смерць | не раней за 283 да н.э. і не пазней за 282 да н.э. | |
Дынастыя | Дынастыя Пталамеяў | |
Бацька | Lagus[d] | |
Маці | Arsinoe of Macedon[d] | |
Жонка | Артакама, Thaïs[d], Эўрыдзіка I і Бераніка I | |
Дзеці | Пталамей II Філадэльф, Арсіноя II, Пталамей II Кераўн, Мелеагр Македонскі, Лисандра[d], Ptolémaïs[d], Philotera[d], Argyios of Egypt[d] і Irene[d] | |
Ваенная служба | ||
Званне | Адмірал | |
Пталамей I Сатэр (Πτολεμαῖος Σωτήρ, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367—285 да н.э.): цар егіпецкі (323—285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі.
Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў.
Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету».
Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах[1].
Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пталамей I Сатэр (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.