Птушкі ў цярноўніку (мінісерыял)
Выгляд
| Птушкі ў цярноўніку | |
|---|---|
| англ.: The Thorn Birds | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Заснавана на | Якія спяваюць у цярноўніку, раман |
| Сцэнарыст | |
| Рэжысёр | |
| У ролях |
|
| Кампазітар | |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 1 |
| Колькасць серый | 4 |
| Вытворчасць | |
| Выканаўчы прадзюсар | David L. Wolper[d][2] |
| Прадзюсар | |
| Аператар | |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | ABC (тэлеканал) |
| На экранах | 27 сакавіка 1983[3] — 30 сакавіка 1983 |
| Спасылкі | |
| IMDb | ID 0085101 |
«Птушкі ў цярноўніку» (англ.: The Thorn Birds, руск.: Поющие в терновнике) — міні-серыял, экранізацыя твора аўстралійскай пісьменніцы Колін Мак-Калау.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Экранізацыя вядомага рамана пісьменніцы Колін Мак-Калау расказвае эпічную гісторыю жыцця сям’і Кліры, якая пераехала з Новай Зеландыі на ранча ў Аўстраліі. Падзеі разгортваюцца вакол забароненага кахання Мэгі Кліры і амбіцыйнага каталіцкага святара Ральфа дэ Брыкасара.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Рычард Чэмберлен — Айцец Ральф дэ Брыкасар
- Рэйчэл Уорд — Мэген «Мэгі» Кліры
- Джын Сіманс — Фіёна «Фiя» Кліры
- Рычард Кілі — Падрык «Пэддзі» Кліры
- Барбара Стэнвік — Мэры Элізабэт Кліры Карсан
- Крыстафер Пламер — Архіепіскап Віторыа дзі Канціні-Верчэзэ
- Браян Браўн — Люк О’Ніл
- Мэр Уінінхэм — Джасціна О’Ніл
- Пайпер Лоры — Эн Мюлер
- Брэт Кален — Боб Кліры
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1984 — перамога ў намінацыі «Найлепшы акцёр міні-серыяла або фільма на ТБ» «Птушкі ў цярноўніку» Рычард Чэмберлен на прэмію Залаты глобус.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Прадмова да фільма, узятая з кнігі:
| Ёсць такая легенда - пра птушку, што спявае толькі адзін раз за ўсё жыццё, але затое прыгажэй чым усе на свеце. Аднойчы яна пакідае сваё гняздо і ляціць шукаць куст цярноўніку, і не супакоіцца, пакуль не знойдзе. Сярод калючых галін запявае яна песню і кідаецца грудзьмі на самы доўгі, самы востры шып. І, узвышаючыся над невымоўнаю мукаю, так спявае, паміраючы, што гэтай радаснай песні пазайздросцілі б і жаўрук, і салавей. Адзіная, непараўнальная песня, і дастаецца яна коштам жыцця. Але ўвесь свет замірае, прыслухоўваючыся, і сам Бог усміхаецца ў нябёсах. Бо ўсё самае лепшае купляецца толькі коштам вялікай пакуты... Прынамсі так кажа легенда. |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Птушкі ў цярноўніку» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- The Thorn Birds (англ.)(недаступная спасылка). Encyclopedia of Television. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 27 лютага 2013.