Пудзелі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Пудзель)
Пудзелі (ням.: Pudel, ад ням.: puddeln — плюхацца ў вадзе) — група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), для збору труфеляў.
Вылучаюць пудзеля вялікага, або каралеўскага (вышыня ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см) і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая або абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).