Перайсці да зместу

Пузелі (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Пузелі
54°05′14″ пн. ш. 24°50′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Пузелі — археалагічны помнік — каменныя магілы каля в. Пузелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. За 0,7 км ад вёскі, на ўзвышшы ва ўрочышчы Пяцкушкі. Большасць каменных выбруковак мае авальную форму. З заходняга боку магіл звычайна знаходзяцца тарчма паўстаўленыя камяні. На асобных з іх высечаны крыжы. У 18841888 гг. даследавалі В. А. Шукевіч, З. Глогер і Э. А. Вольтэр. Выяўлены адзіночныя пахаванні па абраду трупапалажэння ў ямах глыбінёй да 1,5 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на захад, паўночны захад, паўднёвы захад, у 2 выпадках — на поўнач. Пахавальны інвентар: жалезныя нажы, сякеры, крэсівы, у т.л. з крэменем і кавалкамі серы, наканечнікі кап'я, жалезныя і бронзавыя спражкі, кольцы, тачыльныя камяні. Багата прадстаўлены ўпрыгажэнні: сярэбраныя і бронзавыя пярсцёнкі, бранзалеты, завушніцы, бронзавыя спіралькі, шкляныя пацеркі. Найбольш характэрнае ўпрыгажэнне — галаўны ўбор з бронзавых ці сярэбраных, часам з пазалотай пласцінак, аблямаваных дробнымі шклянымі пацеркамі. У магілах трапляліся літыя манеты і адзінкавыя гаршкі. Могільнік датуецца XIII — XIV стст. і больш познім часам.

  • Гуревич, Ф. Д. Древности Белорусского Понеманья / Ф. Д. Гуревич; [Отв. ред. П. Н. Третьяков]; Академия наук СССР, Институт археологии. — М. — Л.: Издательство Академии наук СССР, 1962. — 219, [3] c., [3] л. карт.
  • Звяруга, Я. Пузелі / Яраслаў Звяруга // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 1: Пузыны — Усая / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 5. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Звяруга, Я. Г. Пузелі / Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 233—234. — ISBN 978-985-11-0549-2.