Перайсці да зместу

Пусткі (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПусткіM:
англ.: Badlands
Жанры драматычны фільм[1][2] і крымінальны фільм[d][1][2]
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Warner Brothers
Працягласць 90 хв. і 95 хв.
Бюджэт 300 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 13 кастрычніка 1973[9], 5 студзеня 1974[9], 24 сакавіка 1974[10], 26 сакавіка 1974[10], 1 красавіка 1974[10], верасень 1974[10], 19 снежня 1974[10], 14 красавіка 1975[10], 25 красавіка 1975[10], 4 чэрвеня 1975[10], 27 жніўня 1975[10], 17 кастрычніка 1975[10], студзень 1977[10], 31 сакавіка 1977[11], 17 мая 1978[10], 1 лютага 1980[10], 15 красавіка 1981[10] і 8 ліпеня 1999[10]
IMDb ID 0069762
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пусткі» (англ.: Badlands) — амерыканскі драматычны фільм 1973 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Рэжысёрскі дэбют Маліка ў вялікім кіно. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марцін Шын і Сісі Спейсек[12].

Асновай для фільма паслужыла рэальная гісторыя Чарлза Старквезера[en] і Кэрыл Ф’югейт[en], якія здзейснілі ў 1958 годзе серыю забойстваў у Небрасцы і прылеглых штатах.

Праз 20 гадоў пасля выхаду фільм быў занесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў.

У канцы 1950-х гадоў малады хлопец па імені Кіт, які спрабуе браць за прыклад Джэймса Дзіна[en], але сам працуе ў правінцыйнай глушы зборшчыкам смецця, знаёміцца з Холі, 15-гадовай дачкой мастака рэкламных плакатаў. Калі маладыя людзі пачынаюць сустракацца, бацька дзяўчыны не ўхваляе выбар Холі і забараняе ім бачыцца. Кіт і Холі працягваюць сустракацца, у пакаранне бацька Холі забівае яе сабаку. Пасля гэтага Кіт заяўляецца ў дом Холі і забівае яе бацьку.

Закаханыя падпальваюць хату Холі з трупам бацькі ўнутры і падаюцца на ўцёкі ў бясплодныя пустынныя землі амерыканскіх раўнін. Ва ўцёках яны здзяйсняюць забойства за забойствам, але не асабліва задумваюцца аб наступствах. Пагалоска пра іх распаўсюджваецца па краіне і робіць пасрэдных, па сутнасці, маладых людзей знакамітасцямі нацыянальнага маштабу. Калі ім надакучвае кружыць па аднастайным тужлівым пейзажы, яны вырашаюць дабрацца да гор, але паліцыя не выпускае іх з-пад увагі. Разумеючы асуджанасць далейшага супраціву, Холі адмаўляецца ісці за Кітам далей і здаецца ўладам. Кіт яшчэ нейкі час працягвае ўцёкі, але затым таксама здаецца. Кіт аказваецца знакамітасцю нават сярод паліцыі, яму ціснуць руку, ён раздае сувеніры на памяць.

Кіту і Холі даюць магчымасць у апошні раз пагаварыць адзін з адным на аэрадроме. У фінале фільма Холі распавядае пра далейшы лёс герояў: яна атрымае ўмоўны тэрмін, выйдзе замуж за сына свайго адваката і стане прыкладнай амерыканскай хатняй гаспадыняй, а Кіт праз паўгода будзе пакараны смерцю на электрычным стуле.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй[13].

  1. 1 2 3 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 7 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Metacritic — 2001. Праверана 7 ліпеня 2016.
  3. 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/badlands Праверана 7 ліпеня 2016.
  4. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0069762/fullcredits Праверана 7 ліпеня 2016.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 7 ліпеня 2016.
  6. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 чэрвеня 2026.
  7. 1 2 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  8. 1 2 3 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  9. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 мая 2022.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 https://www.imdb.com/title/tt0069762/releaseinfo
  11. Schnittberichte.com / Hrsg.: G. Wurm
  12. Badlands (1973) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 мая 2023.
  13. Badlands (1973) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 мая 2023.