Пылва
Горад
| ||||||||||||||||||||
Пылва - (старое напісанне Пыльва; эст.: Põlva) - горад на ўсходзе Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Пылва.
Размешчаны ля мяжы з Расіяй. Асноўнае насельніцтва эстонцы і рускія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая згадка пра паселішча на месцы горада датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова каленка (па-эстонску: põlv), аднак цалкам яго паходжанне з'яўляецца не ясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касцёле Святой Марыі была змешчана дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць з яе д'ябла. Гэта па агульным меркаванні, з гэтае нагоды і быў названы горад.
Пылва знаходзілася на старым вайскоым шляху ў сярэдняе паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасля хрысціянізацыі Эстоніі, бернардзінскія манахі пабудавалі тут царкву, прысвечаную Дзеве Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму епіскапству. У XVI стагоддзі горад быў далучаны да Рускай дзяржавы. У 1582 годзе горад быў уключаны як частка паўднёвай Эстоніі пад суверэнітэтам Рэчы Паспалітай, а пазней увайшоў у склад Швецыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія і Лівонія адышлі Расійскай імперыі.
Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.
Палітычнае ўладкаванне[правіць | правіць зыходнік]
Савет горада складаецца з 17 членаў, якія былі абраны мясцовымі выбарамі. Урад складаецца складаецца з пяці членаў.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Пылва мае тры школы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Пылва на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт горада
- Вэб-камера, размешчаная ў Пылве
- ↑ 1,0 1,1 Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 11 снежня 2018.
- ↑ 2,0 2,1 Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.