Пятрас Цвірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятрас Цвірка
Petras Cvirka
1959 CPA 2285.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1909(1909-03-12)[1]
Месца нараджэння Клангей, Ковенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 2 мая 1947(1947-05-02)[2][3] (38 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of the Lithuanian Soviet Socialist Republic (1953–1988).svg Літоўская ССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
празаік, паэт, публіцыст
Мова твораў літоўская мова
Дэбют 1924
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Подпіс Petras Cvirka signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пятрас Цвірка (літ.: Petras Cvirka, 12 сакавіка 1909, вёска Клангей, Ковенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1947, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 сакавіка 1909 года ў в. Клангей Ковенскага павета Ковенскай губерні (цяпер — Літва) у сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы (1926—1930). У 1940 годзе — дэпутат народнага сейма. Быў перакананым антыфашыстам.

Памёр 2 мая 1947 года ў Вільнюсе. Пахаваны ў Вільнюсе на могілках Роса.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступіў у 1924 годзе як паэт і навеліст. Аўтар сатырычнага рамана «Франк Крук» (т. 1-2, 1934); сацыяльнага рамана з жыцця літоўскага сялянства «Зямля — карміцелька» (1935). Цвірку належаць таксама зборнікі апавяданняў «Паўсядзённыя гісторыі» (1938), «Карані дуба» (1945), «Зерне братэрства» (1947) і інш.; апавяданні для дзяцей, казкі (зборнік «Казкі Нёманскага краю», апублікаваныя ў 1948), нарысы, гумарыстычныя апавяданні, памфлеты, артыкулы пра літаратуру.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1951 годзе ў Каўнасе быў адкрыты мемарыяльны музей Пятраса Цвіркі. У 1991 годзе ён быў пераўтвораны ў Музей дзіцячай літаратуры, цяпер у ім маецца мемарыяльны пакой Пятраса Цвіркі.
  • У 1953 годзе быў адкрыты мемарыяльны музей у в. Клангей, які дзейнічаў як філіял Музея літаратуры Літоўскай ССР.
  • У 1959 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пятрасу Цвірку.
  • У 1959 годзе ў Вільнюсе разбіты сквер імя Пятраса Цвіркі з помнікам пісьменніку (скульптар Юозас Мікенас, архітэктары Уладзісловас Мікучаніс, Ігнас Лаўрушас). У 1992 годзе помнік быў уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі (код 7286); у 2021 годзе пазбаўлены статусу ахоўванага дзяржавай аб’екта культурнай спадчыны ў адпаведнасці з загадам Міністра культуры, па якім не ахоўваюцца выявы кіраўнікоў і членаў камуністычнай партыі СССР ды іншых асоб, адказных за рэпрэсіі супраць жыхароў Літвы. 19 лістапада 2021 года помнік быў дэмантаваны[4].
  • Была заснавана Літаратурная прэмія імя Пятраса Цвіркі.

Зноскі

  1. Petras Cvirka // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Цвирка Пятрас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. В Вильнюсе снесли памятник классику литовской литературы за его советское прошлое

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Галинис. Выдающийся советский литовский писатель Петрас Цвирка. Москва, 1961.
  • История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 591—611.
  • Atsiminimai apie Petrą Cvirką. Vilnius, 1969.
  • D. Judelevičius. Petras Cvirka satyrikas. Vilnius, 1958.
  • Lietuvių rašytojai. Bibliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 237—353.
  • Тетерина Е. Н. О пасторальности в творчестве Пятраса Цвирки // Literatura. Vilniaus: Vilniaus Universitetas, 2015. № 56/57. С. 42—51.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]