Перайсці да зместу

Пяць кольцаў Масквы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
назва Пяць кольцаў Масквы
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення Пачатак мая
Рэгіён Масква
Дысцыпліна Шашэйная
Тып Шматдзённая
Арганізатар ФВСР
Гісторыя
Першая гонка 1993
Нумар гонкі 23 (2015)
Першы пераможца Юрый Амельхін
Рэкорд перамог Андрэй Пчолкін
Іван Цярэнін
Сяргей Фірсанаў
усе па 2
Апошні пераможца Беларусь Яўген Собаль (BLR)
Велагоншчыкі на Садовым кольцы (2009)

Пяць кольцаў Масквы — штогадовая шматдзённая шашэйная велагонка, якая праходзіць у Маскве ў пачатку мая. Лічыцца пераемніцай велагонкі па Садовым кольцы, якая ўпершыню прайшла ў 1920 годзе. У 1993 годзе гонка стала міжнароднай, у гэты ж час увайшла ў шматдзёнкі другой катэгорыі (клас 2.2) UCI Europe Tour[1].

Як вынікае з назвы, маршруты ўсіх этапаў гонкі ўяўляюць сабой кольцы. У розныя гады гэта былі: кольца вакол Крамля («Крамлёўскае кольца»), кольца алімпійскай трасы ў Крылацкім («Крылацкае кольца»), Садовае кольца, кольца на Вараб'ёвых гарах («Вараб'ёўскае кольца»), кольца па Лужнецкай набярэжнай («Лужнецкае кольца»).

Першы этап — пралог, індывідуальная гонка з раздзельным стартам. Астатнія этапы — групавыя гонкі з масавым стартам. Апошні этап — «Садовае кольца», традыцыйна праводзіцца 9 мая, у Дзень Перамогі.

Па аналогіі з «Тур дэ Франс» і іншымі буйнымі гонкамі, на «Пяці кольцах» уручаюцца каляровыя майкі: жоўтая — майка лідара, фіялетавая — майка самага стабільнага гоншчыка і г.д.

У 2016 годзе гонка не праводзілася. У 2017 гонка вярнулася ўжо без класічнага этапу па Садовым кольцы.

Зноскі

  1. XVIII міжнародная шматдзённая велагонка «Пяць кольцаў Масквы»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2010. Праверана 19 лістапада 2010.