Пячатка епіскапа Дыянісія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пячатка Дыянісія, епіскапа Полацка

Пячатка епіскапа Дыянісія — віслая імянная пячатка полацкага епіскапа Дыянісія (пам. у 1183 годзе), знойдзеная ў 1954 годзе ў Ноўгарадзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На адным боку пячаткі выява Маці Божай Аранты — традыцыйная эмблема царквы[1]. Але калі на пячатцы аднаго з папярэднікаў Дыянісія, полацкага епіскапа Міны, дамінавала выява тэзаіменнага святога Міны, то на пячатцы Дыянісія — выява Багародзіцы, што, верагодна, сведчыць пра павышэнне палітычнага статусу епіскапа ў Полацку[2]. На іншым боку грэчаскі надпіс «SjragiV Duonisiou episkopou Pulotzhskou», г.зн. «Пячатка Дыянісія, епіскапа Полацка»[3].

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  2. Калекцыя беларускіх пячатак. Вячаслаў Ракіцкі, Менск Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. А.А. Купранис. Датированные печати иерархов русской церкви (домонгольский период)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.