Пячорны жывапіс


Пячорны жывапіс (часта называюць наскальным жывапісам) — выявы ў пячорах, зробленыя людзьмі часоў палеаліта, адзін з відаў першабытнага мастацтва. Большасць з такіх аб’ектаў было знойдзена ў Еўропе, паколькі менавіта там старажытныя людзі былі вымушаны жыць у пячорах і гротах, спасаючыся ад халадоў, але падобныя пячоры ёсць і на іншых кантынентах.
Доўгі час сучасная цывілізацыя не мела ўяўленняў аб якіх-небудзь аб’ектах старажытнага жывапісу, але ў 1879 годзе археолаг-аматар Марсэліна Санз дэ Саўтуола разам са сваёй 9-гадовай дачкой у выніку прагулкі натрапіў на пячору Альтаміра, скляпенні якоў былі ўпрыгожаны мноствам малюнкаў — не меўшая аналагаў знаходка вельмі ўразіла даследчыка і схіліла яго да больш уважливага даследвання. Праз год Саўтуола са сваім сябрам Хуанам Віланова-і-П’ера з Мадрыдскага ўніверсітэта апублікавалі вынікі сваіх даследванняў, у якіх датавалі выкананне малюнкаў эпохай палеаліта. Шмат хто з вучоных успрынялі гэтае паведамленне вельмі неадназначна, Саўтуолу абвінавачвалі ў фальсіфікацыі знаходак, але пазней падобныя пячоры былі знойдзены і ў іншых кутках планеты.
Прынята вылучаць аднакаляровыя, ці манахромныя, і шматкаляровыя, ці паліхромныя выявы. развіваючыся з часам, да ХІІ тысячагоддзя да н. э. пячорны жывапіс стаў выконвацца з улікам аб’ёма, перспектывы, колера і прапорцыі фігур, улічваць рух. Пазней пячорны жывапіс стаў больш стылізаваным[1].
Зноскі
- ↑ Первобытное искусство . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Пячора Фон-дэ-Гом
- Пячора Ласко
- Пячора Камбарэль
- Пячора Труа-Фрэр
- Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе
- Наскальныя малюнкі абарыгенаў Аўстраліі
- Храналогія позняга палеаліта
- Петрогліфы
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Наскальны жывапіс: вобразы ці сімвалы? — Мірча Эліядэ, гл. з «гісторыя веры і рэлігійных ідэй. Т. 1»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пячорны жывапіс(недаступная спасылка)
- Пячорны жывапіс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 22 красавіка 2014.
- Першабытнае мастацтва - пячорны жывапіс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 22 красавіка 2014.
- Пячорны жывапіс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 красавіка 2014.