Мірча Эліядэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мірча Эліядэ
рум.: Eliade Mircea
Stamp of Moldova 038.jpg
Мірча Эліядэ на паштовай марцы Малдовы
Род дзейнасці:

антраполаг, дыпламат, гісторык рэлігіі, гісторык, журналіст, раманіст, філосаф, эсэіст, драматург, педагог, прафесар універсітэта, літаратурны крытык, біёграф, міфограф

Дата нараджэння:

13 сакавіка 1907(1907-03-13)

Месца нараджэння:

горад Бухарэст,
Каралеўства Румынія

Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Дата смерці:

22 красавіка 1986(1986-04-22) (79 гадоў)

Месца смерці:

Чыкага, ЗША

Альма-матар:

Калькуцкі ўніверсітэт[d]
Бухарэсцкі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі:

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна

Мірча Эліядэ на Вікісховішчы

Мірча Эліядэ (рум.: Mircea Eliade; 13 сакавіка 1907, Бухарэст22 красавіка 1986, Чыкага) — румынскі пісьменнік, гісторык рэлігій і даследчык міфалогіі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Па паходжанні румын. Скончыў Бухарэсцкі ўніверсітэт. Вывучаў санскрыт у Індыі. Прафесар Чыкагскага ўніверсітэта з 1957 года, грамадзянін ЗША з 1966 года. Аўтар больш за 30 навуковых, літаратурных і філасофскіх прац, перакладзеных на 18 моў свету. Свабодна валодаў дзесяццю мовамі (румынскай, французскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іўрыт, фарсі, санскрытам, палі, бенгалі).

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З яго прац па гісторыі рэлігіі найбольш каштоўнымі з'яўляюцца працы, прысвечаныя шаманізму, ёзе, касмаганічным міфам. Таксама даследаваў пераход ад міфалагічнага апісання свету да гістарычнага.

Даследаваў праблемы касмалогіі, пераходу ад міфалагічных да раннегістарычных апісанняў свету метадамі герменеўтыкі. Аўтар шматлікіх фундаментальных прац па міфалогіі, гісторыі культуры, рэлігіязнаўстве, гісторыі літаратуры, містычных, эзатэрычных практыках і вучэннях (напр., ёга, шаманства) і інш. Лічыў, што сакральнае (свяшчэннае) з'яўляецца структурай чалавечай свядомасці. Адно з галоўных адрозненняў паміж чалавекам архаічнага і сучаснага грамадстваў бачыў у тым, што першы заўсёды адчуваў сябе непарыўна звязаным з Космасам і касмічнымі рытмамі, тады як сутнасць другога заключаецца ў яго сувязі з гісторыяй.

Сярод асноўных прац М. Эліадэ — «Космас і гісторыя: Міф аб вечным вяртанні» (1954), «Ёга, несмяротнасць і свабода» (1958), «Сакральнае і прафаннае: Сутнасць рэлігіі» (1959), «Вобразы і сімвалы» (1961), «Міф і рэальнасць» (1963), «Шаманізм: Архаічныя тэхнікі экстазу» (1964), «Гісторыя рэлігійных ідэй» (Т. 1-3; 1978-85) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Marcello De Martino: Mircea Eliade esoterico. Settimo Sigillo, Roma 2008, ISBN 8-86-148042-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]