Вуліца Сурганава (Магілёў)
Сурганава Магілёў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 1340 м |
Ранейшыя назвы | Пячэрская шаша |
![]() |
Вуліца Сурга́нава (руск.: улица Сурганова) — вуліца ў Магілёве, размешчаная ў паўночна-заходняй частцы горада. Галоўная вуліца жылых мікрараёнаў Мір-1 і Мір-2. Працягласць 1340 м, ад вуліцы Якубоўскага да вул. Ніжняя Карабанаўская[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычная назва Пячэрская шаша, у 1979 годзе названа ў гонар Ф. А. Сурганава, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1960-х гадах у сувязі з будаўніцтвам першых мікрараёнаў у паўночна-заходняй частцы горада. Цяпер у забудове вуліцы пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя дамы. На тэрыторыі, якая прылягае да ручая Дубравенка, які перасякае вуліцу, часткова захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1].
У савецкі час на вуліцы размяшчаліся абласная псіхіятрычная бальніца, абласны наркалагічны дыспансер, спецсаўгас «Дняпроўскі», упраўленне «Саюзмантажлегмаш» (д. № 21) і інш[1].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2841%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2841%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2851%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2851%29.jpg)
- № 53 — будынак ХІХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000047
Мемарыяльныя дошкі
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2804%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2804%29.jpg)
На доме № 9 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Ф. А. Сурганава[1].
Паркі і скверы
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2818%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2818%29.jpg)
Да вуліцы прылягае Пячэрскі лесапарк[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сурганова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Сурганава (Магілёў)