Пётр Ільіч Рогач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Ільіч Рогач
Дата нараджэння 14 верасня 1939(1939-09-14) (81 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Пётр Ільіч Рогач (нар. 14 верасня 1939, в. Старына, Пастаўскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі географ, спецыяліст у напрамку эканамічнай геаграфіі. Кандыдат геаграфічных навук (1973), дацэнт (1985)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Ільіч Рогач нарадзіўся 14 верасня 1939 года ў вёсцы Старына Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Геаграфія», а ў 1967 годзе — магістратуру. Атрымаў ступень кандыдата геаграфічных навук у 1973 годзе.

Сферай навуковых інтарэсаў з’яўляюцца эканамічная і сацыяльная геаграфія, рэгіянальная эканоміка, эканоміка Рэспублікі Беларусь, краязнаўства.

Працаваў з 1977 года ў Беларускім дзяржаўным інстітуце народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава (з 1992 года — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) на факультэце эканомікі і менеджменту, кафедра эканомікі прыродакарыстання, дацэнт, у 1983—1993 гадах — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі.

Быў узнагароджаны ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савету Міністраў СССР (1987), медалём «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг»[2].

Пётр Ільіч Рогач апублікаваў вялікую колькасць артыкулаў і выданняў, у тым ліку і ў сааўтарстве.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Проблемы территориальной организации снабжения городов овощами и картофелем: (на примере городов БССР): диссертация кандидата географических наук / Петр Ильич Рогач. — Минск, 1973.
  • Коммерческая география Беларуси / П. И. Рогач, В. М. Сосновский. — Минск, 2009.
  • Материки и страны: учебное пособие / Б. Н. Крайко, П. И. Рогач, Г. Г. Обух. — Минск, 1993.
  • Национальная экономика Беларуси: учебник / [В. Н. Шимов и др.]. — Минск, 2009.
  • Размещение производительных сил: учебное пособие / П. И. Рогач, В. Н. Сосновский. — Минск, 2000.
  • Страноведение: учебное пособие / Рогач П. И. [и др.]. — Минск, 2003.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рогач Петр Ильич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 136.