Пётр Аляксеевіч Данілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Аляксеевіч Данілаў
Пётр Алексеевич Данилов
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1915(1915-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1944(1944-02-21) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне
Маёр
Маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Аляксеевіч Данілаў (15 кастрычніка 1915 — 21 лютага 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік начальніка палітаддзела 3-й арміі Беларускага фронту па працы сярод камсамольцаў, маёр. Герой Савецкага Саюза (пасмяротна, 1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 кастрычніка (15 кастрычніка па новым стылі) 1915 года ў в. Малая Агароўка Расійскай імперыі, цяпер Цепла-Агароўскага раёна Тульскай вобласці, у сям’і селяніна. Рускі.

Скончыў 7 класаў і Арзамаскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (па іншых дадзеных — Багаслоўскі сельскагаспадарчы тэхнікум[1]). Працаваў загадчыкам агульным аддзелам райвыканкама, інструктарам райкама камсамола. У Чырвонай Арміі з 1937 г., член ВКП(б) з 1937 года.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі. Памочнік начальніка палітаддзела 3-й арміі Беларускага фронту па працы сярод камсамольцаў маёр Пётр Данілаў у лютым 1944 года правёў вялікую працу па падрыхтоўцы партыйнай і камсамольскай арганізацый 283-й стралковай дывізіі да фарсіравання Дняпра. На плацдарме асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.

Загінуў у баі 21 лютага 1944 года. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1958 годзе на брацкай магіле быў усталяваны помнік—скульптура П. А. Данілава[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 ліпеня 1944 года пасмяротна.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя Героя высечана на абеліску Героям Савецкага Саюза, устаноўленым у горадзе-героі Тула.
  • Яго імя носяць сярэдняя школа ў в. Спаскае Цепла-Агароўскага раёна і вуліца ў Доўску.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Антон Бачароў. Данілаў Пётр Аляксеевіч. Сайт «Героі краіны». Праверана 10 верасня 2016.